Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2020, 19:07

Самазвал у мегамасцы: МАЗ заклікаў беларусаў думаць аб здароўі

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МАЗ паказаў самазвал у мегамасцы, каб заклікаць беларусаў думаць аб здароўі, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Незвычайную карціну можна было бачыць сёння побач з прахадной Мінскага аўтазавода. На пляцоўцы каля цэнтральнага ўвахода стаяў самазвал МАЗ у гіганцкай масцы. Як высветлілася, пашылі яе ў холдынгу "БелаўтаМАЗ" і павесілі на грузавік спецыяльна, каб заклікаць беларусаў клапаціцца аб сваім здароўі ў перыяд пандэміі каранавіруса.

Маска атрымалася вялікай - 2,5 м на 1,5 м. Па форме і структуры яна цалкам паўтарае медыцынскую маску для дарослага чалавека, толькі выканана ў гіганцкіх прапорцыях. На яе нанесены надпіс "Дзякуй!". Мегамаску носіць такі ж вялікі самазвал-тытан 65262L, які з лёгкасцю перавозіць да 36,7 т сыпучых грузаў. Да машыны ахоўная тканіна мацуецца з дапамогай дзвюх рызінак. У масцы нават ёсць зашчыпы для правільнай цыркуляцыі паветра.

Маску для МАЗа пашылі, каб нагадаць беларусам аб неабходнасці выконваць меры асцярожнасці і выказаць удзячнасць медыкам за іх самаадданую працу ва ўмовах пандэміі. "Мы хочам звярнуць увагу людзей на тое, як важна цяпер насіць маскі і захоўваць сацыяльную дыстанцыю ў грамадскіх месцах. Пакуль не пройдзе пандэмія, трэба быць асцярожным і клапаціцца аб сабе. А для нас няма нічога важнейшага за здароўе сваіх супрацоўнікаў і кліентаў. Таму і месца для сімвалічнай акцыі выбрана невыпадкова - адразу каля галоўнай прахадной. Мы не толькі паказваем тэхніку да 75-годдзя Перамогі, праслаўляючы тых, хто абараняў Радзіму, але і дзякуем тым, хто сёння знаходзіцца на перадавой барацьбы з каранавірусам", - растлумачылі на Мінскім аўтазаводзе.

МАЗ таксама ўдзельнічае ў вырабе сродкаў індывідуальнай аховы. У швейным цэху завода за апошні час пашылі 1,2 тыс. медыцынскіх масак з высокай ступенню абароны, 1,5 тыс. спецыяльных касцюмаў, іншыя сродкі аховы. Усе яны даступны беларусам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі