Фота з архіва
23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы ўсё часцей адпраўляюцца ў падарожжы па сваёй краіне, пры гэтым усё больш папулярным становіцца самастойнае планаванне маршрутаў, паведаміла дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Ірына Варановіч на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню турызму, які адзначаецца 27 верасня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Усяго ў рэспубліцы прадстаўлена 13 відаў турызму: аграэкатурызм, актыўны, гастранамічны, дзелавы, гісторыка-культурны, лячэбна-аздараўленчы, медыцынскі, адукацыйны, паляўнічы, прамысловы, рэлігійны, падзейны і экалагічны. З іх найбольшае развіццё атрымалі санаторна-курортны турызм і агратурыстычны.
Мінулы летні сезон Ірына Варановіч назвала паспяховым для інфраструктуры гасціннасці. Атэлі, санаторыі, аграсядзібы працавалі з максімальнай загрузкай. Прычым трэнд апошніх гадоў - рост патоку індывідуальных турыстаў. Сёння ён дае фору арганізаваным турам, тады як да пандэміі назіралася адваротная сітуацыя. На сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме размешчаны маршрутызатар, з дапамогай якога кожны жадаючы можа выбудаваць прыдатны для сябе маршрут падарожжа з кропкамі прыпынкаў, харчавання і адпачынку.
Кіраўнік Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму звярнула ўвагу таксама на запатрабаванасць шопінг-тураў. Яшчэ адна асаблівасць - беларускія здраўніцы сталі выбіраць не толькі дзеля лячэння і аздараўленні, а як месца для рэлаксу па сістэме all inclusive.
"Дынаміка пазітыўная, ёсць магчымасць працаваць, развівацца. Бачым зацікаўленасць як з боку замежных турыстаў, так і настрой беларусаў на адпачынак у сваёй краіне, - сказала Ірына Варановіч. - Павінны ставіць акцэнты на развіцці сэрвісу, паслуг, каб людзі адчувалі сябе камфортна. Цяпер многім важна не толькі ўбачыць нешта іншае, а проста перазагрузіцца, атрымаць асалоду ад прыроды, цішыні, спакою".
Што датычыцца выязнога турызму, то тут таксама назіраюцца змяненні. Павялічваецца колькасць палётных праграм у рэгіёны Расіі. Беларусы для сябе адкрываюць не толькі суседнія рэгіёны, такія як Масква і Санкт-Пецярбург, але і больш аддаленыя. У прыватнасці, гэтым летам шмат запытаў паступіла на падарожжы па "Залатым кальцы Расіі", у Дагестан. Таксама часцей беларусы сталі наведваць Узбекістан, Кітай.-0-