Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2020, 16:31

Самае галоўнае - захаванне міру, недапушчэнне чалавечых ахвяр і насілля - меркаванне

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самае галоўнае - захаванне міру, недапушчэнне чалавечых ахвяр і насілля. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Сяргей Кавальчык.

"Я вельмі ганарыўся сваёй краінай, калі мы прадаставілі пляцоўку для перагавораў Украіне, калі бакі селі за стол перагавораў. Тое, што адбываецца ў нас цяпер, - цяжка і балюча для любой краіны. На мой погляд, сёння трэба ўсім спыніцца і пачаць весці дыялог на аснове Канстытуцыі. Таму што самае галоўнае, і гэтаму нас вучыць вопыт суседзяў, - захаванне міру, недапушчэнне чалавечых ахвяр і насілля. Трэба памятаць, што чалавечае жыццё - найвышэйшая каштоўнасць на зямлі", - сказаў Сяргей Кавальчык.

Паводле яго слоў, любыя канфлікты заўсёды прыводзяць да ахвяр з двух бакоў. "Кожны чалавек унікальны, а натоўп некіруемы. На мой погляд, калі пачынаецца канфлікт, трэба сказаць: людзі, спыніцеся і пачніце дыялог. Гэта самае галоўнае, аб чым трэба памятаць і да чаго заўсёды трэба імкнуцца", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі