Фота з архіва
27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск маштабна і ярка адзначыць Дзень Незалежнасці. У святочнай праграме - салют, канцэрты і народныя гулянні, паведамляе БЕЛТА.
Цэнтральнай падзеяй 3 ліпеня ў сталіцы стане гала-канцэрт "Моцныя ў адзінстве, адзіныя ў песні", які пройдзе каля абеліска "Мінск - горад-герой" у 21.00. Завершыцца вечар акцыяй "Спяём гімн разам!". Урачыстая цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі на аднайменнай плошчы пачнецца ў 12.00. У той жа час каля Палаца спорту стартуе канцэртная праграма "Магістраль нашай Незалежнасці". Маладзёжны фестываль сучасных
патрыятычных хітоў "Спяваем разам усёй краінай" пачнецца ў 21.00 каля Нацыянальнай бібліятэкі. На працягу дня ў розных раёнах горада будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі. Сярод іх - выстава "Беларусь у маім сэрцы" ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і святочны кірмаш каля Палаца спорту.
Святочныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці пройдуць ва ўсіх раёнах Мінска.
Заводскі раён
Святкаванне пачнецца ў 07.40 на тэрыторыі каля "Чыжоўка-Арэны", дзе стартуе спартыўнае свята па лыжаролерах "Радасць світання". З 11.00 да 15.00 для сем'яў з дзецьмі будзе працаваць святочная праграма ў Мінскім заапарку. Асноўныя ўрачыстасці разгорнуцца на пляцоўцы перад "Чыжоўка-Арэнай" з 13.00 да 19.00.
Ленінскі раён
На тэрыторыі Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу з 10.00 да 19.00 пройдзе вялікае раённае свята "Са святам, Незалежная Беларусь!". Тут жа адбудзецца конкурс сем'яў "Сямейны рух", арганізаваны сумесна з Беларускім саюзам жанчын.
Маскоўскі раён
Парк імя Паўлава стане галоўнай пляцоўкай святочных мерапрыемстваў. З 10.00 да 19.00 тут пройдзе раённае свята "Ганарымся табой, Беларусь!", а таксама патрыятычная акцыя "#Роднае-Народнае", накіраваная на папулярызацыю дзяржаўных сімвалаў.
Кастрычніцкі раён
Адразу дзве святочныя пляцоўкі будуць працаваць 3 ліпеня. У мікрараёне "Сокал" з 13.00 да 16.00 пройдзе канцэрт "Я за цябе сэрцам, Беларусь". А ў парку "Курасоўшчына" (гарналыжны цэнтр "Сонечная даліна") гасцей чакае раённае свята "У імя міру і росквіту" з 13.00 да 19.00.
Партызанскі раён
З 12.00 да 17.00 у Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага адбудзецца раённае свята. Акрамя таго, у 11.30 адкрыецца новая дзіцячая гульнявая пляцоўка па адрасе вул.Карвата, 31Г.
Першамайскі раён
Пяць святочных пляцовак адкрыюцца ў Першамайскім раёне. З 11.30 да 15.00 - канцэрт на Дзіцячай чыгунцы. З 12.00 да 18.00 на стадыёне па вул.Герояў 120-й дывізіі, 15 пройдзе раённае свята "Незалежная, сінявокая Беларусь!". З 13.00 Цэнтральны батанічны сад запрашае на канцэрт з удзелам беларускіх артыстаў. Таксама адбудзецца спартыўна-патрыятычная акцыя ДТСААФ на плошчы каля Нацыянальнай бібліятэкі. У парку Чалюскінцаў пройдзе дзіцячая праграма "Лепшае на свеце - гэта нашы дзеці", а з 17.00 - танцавальны вечар для пажылых.
Савецкі раён
З 11.00 да 19.00 сквер па бульвары Мулявіна стане месцам правядзення культурна-відовішчнай праграмы "Пад мірным небам Беларусі". З 15.00 да 23.00 у культурнай прасторы "ЛідбірДвор" на вул.Гікалы, 5 пройдзе фестываль "Квітней, Беларусь!".
Фрунзенскі раён
У Фрунзенскім раёне ўрачыстасці разгорнуцца адразу на трох пляцоўках. З 12.00 да 17.00 пройдуць раённыя святы "Квітней, мая Беларусь!" у парку імя 60-годдзя Кастрычніка і "Мая радзіма - Беларусь" у парку імя Уга Чавеса. Таксама ў 12.00 пачнецца пленэр "Пад мірным небам" у ЦДАДіМ "Эўрыка".
Цэнтральны раён
Галоўнае мерапрыемства раёна - свята "Пад мірным небам Беларусі" - пройдзе з 11.00 да 17.00 у парку Перамогі (уваход з боку праспекта Пераможцаў).
Завершыцца дзень яркім святочным феерверкам, што расквеціць неба над Мінскам у 23.00.-0-