Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 лютага 2023, 19:56

Сакратарыят АДКБ растлумачыў прававыя асновы правядзення аперацый па падтрыманні міру

2 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У сувязі са зваротам шэрага СМІ аб прававых асновах правядзення аперацый па падтрыманні міру Калектыўнымі міратворчымі сіламі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Сакратарыят АДКБ распаўсюдзіў спецыяльны каментарый, паведамляе БЕЛТА.

"Правядзенне міратворчых аперацый АДКБ рэгламентуецца пагадненнем аб міратворчай дзейнасці АДКБ ад 6 кастрычніка 2007 года, - гаворыцца ў каментарыі. - У адпаведнасці з артыкулам 3 названага пагаднення рашэнне аб міратворчай аперацыі на тэрыторыі адной з дзяржаў - членаў АДКБ прымаецца Саветам калектыўнай бяспекі АДКБ на аснове адпаведнага афіцыйнага звароту гэтай дзяржавы з неадкладным інфармаваннем Савета Бяспекі ААН. Рашэнне аб міратворчай аперацыі АДКБ на тэрыторыі дзяржавы, якая не ўваходзіць у АДКБ, прымаецца на аснове рашэння Савета Бяспекі ААН".

У Сакратарыяце адзначылі, што цяпер праходзіць працэдуру ратыфікацыі пратакол ад 16 верасня 2021 года аб унясенні змяненняў у названае пагадненне, які прадугледжвае парадак вызначэння каардынуючай дзяржавы для ўзаемадзеяння з ААН ад імя АДКБ у сферы міратворчасці. Дакумент ужо ратыфікаваны Беларуссю, Расіяй і Таджыкістанам.

"У выпадку паступлення прапаноў па змяненні прававых асноў задзейнічання калектыўных міратворчых сіл АДКБ, яны будуць узгадняцца з дзяржавамі-членамі", - падкрэслілі ў Сакратыряце АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі