Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2024, 12:08

Саюзныя турыстычныя інфармацыйныя цэнтры адкрыюцца ў Беларусі і Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва
26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры (ТІЦ) Саюзнай дзяржавы плануецца адкрыць у Смаленску і адным з гарадоў Беларусі. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык на другім пасяджэнні рабочай групы па турызме ў рамках Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першым крокам стане стварэнне такога цэнтра ў Смаленску. Прапрацоўваюцца перспектывы далейшага развіцця гэтага напрамку. "Сёння будзем абмяркоўваць пытанне стварэння такога цэнтра і ў Рэспубліцы Беларусь, каб на парытэтнай аснове пашыраць турыстычны прадукт, той турыстычны патэнцыял, які ёсць на тэрыторыі дзвюх краін", - сказаў Алег Андрэйчык.

У якім з гарадоў можа з'явіцца такі аб'ект, пакуль абмяркоўваецца.

У сваю чаргу, намеснік міністра эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Дзмітрый    Вахрукоў расказаў, што праект ТІЦ у Смаленску ўжо знаходзіцца на фінальнай стадыі. "Сам праект стварэння ТІЦ ужо ёсць. Цяпер у камісіі Саюзнай дзяржавы абараняем праект, каб з гэтых крыніц прафінансаваць будаўніцтва цэнтра. У цэлым аб усім дамовіліся. Засталіся дэталі, якія нядоўга даўзгадніць, і пачнём стварэнне знакавага аб'екта", - сказаў Дзмітрый Вахрукоў.

Краіны звязваюць больш за 20 саюзных турыстычных маршрутаў. Прадугледжваецца развіццё кластараў, умацаванне кантактаў паміж рэгіёнамі. Дыялог актывізаваўся на ўсіх узроўнях. Адзначаецца рост турыстычнага патоку.

У пасяджэнні рабочай групы прымаюць удзел прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Міністэрства эканамічнага развіцця РФ, турыстычнага бізнесу, транспартных структур, рэгіёнаў дзвюх краін і інш. На парадку дня - перспектывы супрацоўніцтва ў сферы турызму паміж Беларуссю і Расіяй, транспартны складнік турызму, садзейнічанне бізнесу, пытанні інвесціравання, дзяржаўнай падтрымкі турызму, стварэнне турыстычнага прадукту ў рамках Саюзнай дзяржавы, фарміраванне і пашырэнне трансгранічных турыстычных маршрутаў і інш.

Першае пасяджэнне рабочай групы адбылося 3 красавіка 2024 года ў Маскве на пляцоўцы міжнароднай выстаўкі-форуму "Расія".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі