Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2021, 18:29

Сафонаў: вызначэнне перспектыўнай моладзі пачынаецца ўжо са школьнай парты

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначэнне перспектыўнай моладзі пачынаецца ўжо са школьнай парты, паведаміў у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Васіль Сафонаў.

"У БДУ арганізавана свая сістэма падтрымкі маладых вучоных. Можна нават сказаць, што вызначэнне перспектыўнай моладзі пачынаецца ўжо са школьнай парты. Таму што пры ўніверсітэце працуе шэраг школ юных. Нашы калегі працуюць з алімпіяднікамі, потым вызначаюць лепшых, рыхтуюць іх для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах. Затым, прыйшоўшы ўжо ва ўніверсітэт, маладыя людзі далучаюцца і да навуковай дзейнасці. Для гэтага ва ўніверсітэце працуюць амаль 1 тыс. студэнцкіх гурткоў на розных факультэтах, больш за 40 навукова-даследчых лабараторый. І мы стараемся потым падтрымліваць матэрыяльна гэтыя даследаванні. Каля 600 студэнтаў і выкладчыкаў і шэсць навукова-даследчых лабараторый заахвочаны спецфондам Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі", - расказаў Васіль Сафонаў.

Паводле яго слоў, прадугледжана сістэма грантаў і для аспірантаў. "У тым ліку мы прадстаўляем аспірантаў на конкурс Міністэрства адукацыі для атрымання грантавай падтрымкі. Як правіла, значная частка іх падтрымліваецца. Акрамя таго, мы арыентуем нашу моладзь на ўдзел у рэспубліканскіх конкурсах, дзе нашы маладыя вучоныя паказваюць нядрэнныя вынікі", - адзначыў прарэктар.

Васіль Сафонаў падкрэсліў: складана назваць найбольш запатрабаваныя сферы навуковых даследаванняў. "Кожны чалавек вызначае для сябе, чым ён хоча займацца, і для яго гэта найбольш значна. Разам з тым добрыя рэзультаты ў нас ёсць у біятэхналагічнай і хімічнай сферах. Нашы хлопцы і дзяўчаты займаюцца зялёнай хіміяй, распрацоўкай лекавых прэпаратаў. У нас ёсць прыклады нашых маладых хімікаў, якія яшчэ ў студэнцкія гады ўдзельнічалі ў распрацоўцы медыцынскіх прэпаратаў, затым працавалі на іх апрабацыі і цяпер удзельнічаюць у вытворчасці (супрацьпухлінныя прэпараты, кардыятропныя). Цяпер прадаўжаем работу над новай лінейкай прэпаратаў. Біятэхналагічны профіль - гэта распрацоўка ветпрэпаратаў. Нашымі біёлагамі распрацавана цікавая лінейка прэпаратаў, звязаная з відавым лячэннем жывёл на аснове інтэрферонаў. Яны дапамагаюць актывізаваць імунную сістэму і паказваюць добрыя вынікі пры лячэнні жывёл. Усе гэтыя прэпараты распрацоўваюцца ў тым ліку з удзелам маладых вучоных і вырабляюцца як на базе ўніверсітэта, так і з умовай перадачы па ліцэнзійных пагадненнях нашым партнёрам", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі