Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 кастрычніка 2024, 12:35

Сафары-парк і сплаў па рэках. Што прапануе турыстам нацпарк "Прыпяцкі"

Фота з архіва
Фота з архіва
2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экскурсавод Музея прыроды ДПУ "Нацыянальны парк "Прыпяцкі" Вольга Бамбіза ў YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" расказала, што прапануе турыстам Прыпяцкі парк.

На тэрыторыі нацыянальнага парку можна ўбачыць больш за тысячу відаў раслін і каля 45 відаў млекакормячых. Самыя шматлікія - алені высакародныя і казулі. Шэсць гадоў таму тут з'явіўся сафары-парк. Працягласць аўтамабільнага маршруту па закрытай тэрыторыі - 8 км.

"У нас тут можна ўбачыць аленяў, казуль, муфлонаў, дзікоў, і гэта не гаворачы аб дробных жывёлах - вавёрках, вожыках і іншых. Акрамя таго, ёсць шмат розных птушак. І ў нас ёсць пляцоўка, на якой знаходзіцца такі маленькі кантактны заапарк. І ўсё, што мы не паспелі ўбачыць у працэсе экскурсіі, можна ўбачыць дзецям менавіта ў такіх кантактных заапарках", - расказала Вольга Бамбіза.

Прыпяцкі парк адрозніваецца ад іншых запаведных зон Беларусі. Лясы і разнастайная фаўна ёсць і ў Белавежскай пушчы, і ў Бярэзінскім запаведніку. Але Прыпяць стварае асаблівую атмасферу і фарміруе свой уклад жыцця і напрамкі турызму.

"Галоўная наша фішка - гэта рака Прыпяць, палеская Амазонка. Наша прыгажуня. І тыя, хто пабываў на ёй аднойчы, хочуць вярнуцца сюды зноў і зноў. Гэта не толькі водныя туры. У нас ёсць і сплавы па рэках. Ёсць і невялікія катары, на якіх можна пракаціцца", - адзначыла Вольга Бамбіза.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі