ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 30 лістапада 2022
Мінск -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лістапада 2016, 14:53

Саборная мячэць стане сімвалам дружбы беларускага і турэцкага народаў - Эрдаган

Рэджэп Таіп Эрдаган
Рэджэп Таіп Эрдаган

11 лістапада, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Саборная мячэць стане сімвалам дружбы беларускага і турэцкага народаў. Такое меркаванне выказаў сёння Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у час цырымоніі адкрыцця ў Мінску Саборнай мячэці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з вамі з'яўляемся сведкамі сапраўды гістарычнага моманту - прысутнічаем на цырымоніі адкрыцця мінскай мячэці, будаўніцтва якой было завершана пры садзейнічанні фонду Упраўлення па справах рэлігіі Турэцкай Рэспублікі", - адзначыў Рэджэп Таіп Эрдаган, звяртаючыся да гасцей. Ён выказаў радасць у сувязі з тым, што адкрыццё такога значнага аб'екта яму давялося ажыццявіць з дарагім сябрам і калегам - Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

"Асабіста ад сябе і ад імя свайго народа ўдзячны ўсім, хто мае дачыненне да будаўніцтва мячэці і яе адкрыцця. Яна ў тым ліку стане сімвалам дружбы беларускага і турэцкага народаў", - перакананы Рэджэп Таіп Эрдаган.

Ён таксама выказаў удзячнасць беларускаму боку за добрыя адносіны да мусульман, якія пражываюць на яго тэрыторыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі