Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 красавіка 2020, 09:51

СААЗ перадала ў Беларусь наборы для правядзення 6 тыс. тэстаў на каранавірус

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя перадала ў Беларусь наборы нямецкай вытворчасці для правядзення 6 тыс. тэстаў на каранавірус COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі.

"Усе тэсты ўжо знаходзяцца ў лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі", - гаворыцца ў паведамленні.

СААЗ ужо накіравала больш за 1,5 млн набораў для тэстаў у 120 краін.

Як раней паведамлялі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі, у краіне ёсць як айчынныя, так і імпартныя тэст-сістэмы. Працуюць дзевяць лабараторый, яшчэ тры будуць запушчаны пры неабходнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі