Скрыншот відэа ААН
28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у сваім выступленні на агульнай дыскусіі 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН выступіў у абарону прынцыпаў, закладзеных у Статуце ААН, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вось ужо 79 гадоў нашы краіны сустракаюцца ў гэтай зале, каб данесці сваю праўду, абмяняцца лепшымі практыкамі і падтрымаць важныя ініцыятывы. І ўсё гэта пад дэвізам - зрабіць свет лепшым. А ці становіцца свет сапраўды лепшым? Больш прадказальным, бяспечным, стабільным? Сярод нас ёсць старажылы, якія памятаюць тыя часы, калі пляцоўка ААН адыгрывала ў гэтым сваю асаблівую ролю. Мы - больш маладыя - ведаем гэта, на жаль, толькі па падручніках. Тады - шмат гадоў таму - Статут ААН быў чымсьці непарушным, сапраўдным гарантам кампрамісных і накіраваных у будучыню рашэнняў", - сказаў Максім Рыжанкоў.
Ён адзначыў, што многія яшчэ памяталі ахвяры і жахі Другой сусветнай вайны, і ніхто не хацеў паўтарэння той жудаснай трагедыі. "Таму разам мы сфарміравалі ўнікальны інструмент калектыўнага вырашэння спрэчак і ўмацавання архітэктуры міжнароднага ўзаемадзеяння. Так, як паказала гісторыя, інструмент не ва ўсім дасканалы. Як і ўсе мы. Але, несумненна, лепшы з тых, што свет меў дагэтуль і мае цяпер", - падкрэсліў кіраўнік беларускага МЗС.
Аднак, канстатаваў ён, не ўсе пытанні, нават па якіх былі адназначныя рашэнні, удалося давесці да рэалізацыі, і яны краваточаць да гэтага часу. Напрыклад - Палесціна, дзе сёння развязана сапраўдная гуманітарная катастрофа і гінуць дзясяткі тысяч мірных жыхароў.
"Але гэта не прыніжае дасягненняў мінулага стагоддзя. Адбыўся злом каланіяльнай сістэмы. Многія народы атрымалі выпакутаванае права на самастойнае развіццё. З'явіліся кропкі эканамічнага, прамысловага, фінансавага росту на ўсіх кантынентах. Цэлыя рэгіёны сталі выходзіць з ценю голаду і эпідэмій. Міратворчая дзейнасць ААН была здольна прадухіляць крывавыя канфлікты або садзейнічаць іх спыненню. Блакітны колер ААН быў усюды, дзе паспяхова вырашаліся праблемы ў мэтах развіцця", - адзначыў Максім Рыжанкоў.
На гэтым фоне міністр прыцягнуў увагу да таго, што адбываецца цяпер, і чаму так склалася, што спатрэбілася стварыць Групу сяброў у абарону Статута ААН. "Чаму сёння мы вымушаны абараняць дакумент, які і так мае вышэйшую прававую сілу для ўсіх? Чаму мы не можам у поўнай меры задзейнічаць інструментарый ААН для навядзення парадку ў свеце? Адказ відавочны. Таму што шэраг краін не жывуць па нормах, прадпісаных Статутам. І не збіраюцца жыць. Таму што жыць па міжнародным праве для іх - падобна да павольнага згасання, - адзначыў кіраўнік МЗС. - Так, на гэтай трыбуне ўсе, і яны ў тым ліку, успамінаюць Статут. Аднак не ва ўніверсальным плане, а прымяняльна толькі да сваіх эгаістычных інтарэсаў і прэтэнзій. Часта ў дачыненні да іншых".
Ён нагадаў, што ўніверсальны закон ААН дае ўсім без выключэння роўныя правы на развіццё і аднолькавы недыскрымінацыйны доступ да агульных выгод, тэхналогій, рэсурсаў. "Але ці прымальны такі падыход для Захаду? Відавочна, што не, - канстатаваў беларускі міністр. - Іх галоўны інтарэс - захаванне дамінавання на планеце і забеспячэнне дабрабыту сваіх эліт. Дзеля гэтага эксплуатуюцца цэлыя народы і чужыя рэсурсы, стрымліваецца развіццё астатняга свету. Паўсюль прымяняецца стары, як свет, прынцып - "раздзяляй і пануй", які, па сутнасці, складае аснову ўсіх ваенных канфліктаў сучаснасці".
Максім Рыжанкоў адзначыў, што цяпер, з пункту гледжання калектыўнага Захаду, і гэта інфармацыя ўзята з амерыканскіх крыніц, 72 працэнты насельніцтва планеты жыве ў так званых аўтакратыях. А яшчэ 20 гадоў таму гэты паказчык, паводле іх жа ацэнак, быў 46 працэнтаў. "Дык ці паспяхова палітыка Захаду прымусіць сусветную супольнасць жыць па іх лякалах? Адказ відавочны. Яўна не", - акцэнтаваў увагу міністр.
Паводле яго слоў, калі б сёння давяралі больш ААН, большасць глабальных мірных ініцыятыў нараджалася б і "варылася" менавіта ўнутры самой Арганізацыі, а не па-за ёю. А свету не пагражаў бы зноў раскол на палітычныя і эканамічныя блокі.-0-