ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 23 кастрычніка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 кастрычніка 2020, 18:03

Рыжанкоў: радуе неабыякавае стаўленне людзей да пытанняў развіцця роднага краю

Фота з архіва
Фота з архіва

15 кастрычніка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У час асабістых прыёмаў уздымаюцца не толькі праблемныя пытанні, але і выказваюцца канкрэтныя прапановы па развіцці роднага краю. Такое неабыякавае стаўленне людзей да таго, што адбываецца наўкол, не можа не радаваць, адзначыў па выніках прыёму грамадзян у Смаргонскім райвыканкаме першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На прыём запісаліся каля двух дзясяткаў чалавек не толькі са Смаргонскага раёна, але і з іншых рэгіёнаў Гродзенскай вобласці і краіны. Пытанні ўздымаліся розныя, гучалі не толькі просьбы дапамагчы, але і канкрэтныя прапановы па паляпшэнні той ці іншай сферы.

"Прыёмы - магчымасць дапамагчы, пачуць, што хвалюе жыхароў рэгіёнаў. І сёння парадавала неабыякавае стаўленне людзей да таго, што адбываецца наўкол. Яны пачулі прапанову ўлады паразважаць над тым, куды далей неабходна рухацца краіне. Некаторыя прыйшлі з канкрэтнымі прапановамі, сваім бачаннем, што неабходна зрабіць для развіцця сваёй вёскі, горада, ды і ў цэлым Беларусі", - адзначыў Максім Рыжанкоў. Ён падкрэсліў, што было агучана нямала цікавых ідэй.

"Відаць мудрыя адносіны людзей да таго месца, дзе яны жывуць. Яны перажываюць, якой краіна будзе ў будучым. І людзі хочуць быць пачутыя па многіх аспектах жыццядзейнасці дзяржавы", - адзначыў Максім Рыжанкоў. Ён падкрэсліў, што пацвярджае гэта і тэматыка сённяшняй сустрэчы. Пытанні, якія ўздымаліся на ёй, былі разнастайнымі: ад функцыянавання ЖКГ да работы настаўнікаў, ад пытанняў працаўладкавання да адкрыцця новай паліклінікі і ў цэлым развіцця аховы здароўя.

Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што магчымасць данесці свае ідэі, прапановы да ўлады ёсць у кожнага. Праз сельскія і раённыя выканаўчыя камітэты можна і трэба ўдзельнічаць у падрыхтоўцы тэм, якія будуць вынесены на Усебеларускі народны сход. Ён звярнуў увагу, што погляд і меркаванні з рэгіёнаў важныя тым, што ў кожнай з абласцей, ды і раёнаў, ёсць свае асаблівасці, якія больш прыкметныя на месцах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі