ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2022, 13:44

Рыжанкоў: пытанні міжнароднай бяспекі патрабуюць аб'яднання намаганняў усёй сусветнай супольнасці

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні міжнароднай бяспекі патрабуюць аб'яднання намаганняў усёй сусветнай супольнасці. Такое меркаванне на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай выставы індустрыі бяспекі "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2022" выказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выстава, прысвечаная нацыянальнай бяспецы, сапраўды маштабная падзея. Яе правядзенне, як і правядзенне іншых мерапрыемстваў, прадыктавана самім часам. Ад нас патрэбна аб'яднанне намаганняў для павышэння ўвагі да пытанняў міжнароднай бяспекі, а таксама кансалідацыя міжнароднай супольнасці для барацьбы з новымі, сучаснымі выклікамі і пагрозамі", - сказаў Максім Рыжанкоў.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта ўпэўнены: без памяці не можа быць мінулага, а без мінулага не можа быць будучыні. "Звернемся да трыццатых гадоў мінулага стагоддзя. Мы добра памятаем, хто падтрымліваў узбраеннем Германію, развіваў яе прамысловы патэнцыял і заахвочваў нацысцкую ідэалогію. Мы таксама памятаем, чым гэта ўсё скончылася. Да расчаравання куратараў, першы кідок быў зроблены не на Усход, а на Заходнюю Еўропу. Мы памятаем трагедыю, памятаем той шалёны ўраган, які практычна знішчыў ушчэнт усю Беларусь. Ён забраў жыцці кожнага трэцяга беларуса", - нагадаў Максім Рыжанкоў.

Нават у няпростыя саракавыя гады міжнароднай супольнасці ўдалося знайсці агульную мову, дадаў ён. "У вельмі складанай сітуацыі, нягледзячы на ўсе ідэалагічныя рознагалоссі, сусветная супольнасць села за мірны стол. Уся Еўропа тады была напоўнена зброяй. Але дзяржавам удалося знайсці магчымасць для стварэння нейкай новай структуры бяспекі і падтрымання. Прыгадваючы тыя часы, мы бачым, што сёння разбураюцца ўсе прызнаныя сусветнай супольнасцю архітэктуры бяспекі", - падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

На заканчэнне Максім Рыжанкоў выказаў упэўненасць, што правядзенне такіх мерапрыемстваў павінна заняць важнае месца ў міжнародным парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі