Максім Рыжанкоў. Скрыншот відэа ААН
29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праекты Глабальнай Большасці накіраваны на фарміраванне міжнароднай супольнасці адзінага лёсу ўсёй планеты, а не лёсу так званага "залатога мільярда". Аб гэтым у сваім выступленні на агульнай дыскусіі 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Свабодныя краіны Глабальнага Поўдня не прымаюць санкцый, умяшання ў свае ўнутраныя справы і навязвання ім "дэмакратызацыі". Яны хочуць развівацца на аснове сваіх уласных гістарычных традыцый, свайго разумення міру і, галоўнае, у інтарэсах сваіх народаў. І сёння гэта ўжо Глабальная Большасць, у глыбіні якой нараджаюцца новыя ідэі і праекты. Дарэчы, выключна мірныя - у інтарэсах усёй сусветнай супольнасці, а не супраць каго-небудзь", - сказаў міністр.
Паводле яго слоў, гэта кітайскія ініцыятывы - "Адзін пояс - адзін шлях" і вылучаныя Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам глабальная ініцыятыва развіцця, ініцыятывы ў галіне глабальнай бяспекі і глабальнай цывілізацыі. Гэта беларуска-расійская ідэя хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. Гэта і індыйская ініцыятыва Глабальнага Поўдня, і шмат іншых.
"У той ці іншай ступені ўсе гэтыя праекты накіраваны на фарміраванне міжнароднай супольнасці адзінага лёсу ўсёй планеты, а не лёсу так званага "залатога мільярда". Планета ж у нас адна, хоць і ва ўсёй сваёй разнастайнасці, якая ўзбагачае ўсіх нас. Гэта і наш шлях. Шлях нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і нашага народа. У аснове якога - павага, давер, шчырасць, надзейнасць і адказнасць", - сказаў кіраўнік МЗС.
Ён адзначыў, што на апошні пакет незаконных санкцый Беларусь адказала адкрытасцю і ў аднабаковым парадку адмяніла візавы рэжым для грамадзян усіх краін ЕС. У выніку тысячы грамадзян ЕС ужо скарысталіся гэтым, наведалі Беларусь і не расчараваліся.
"Дыктатуры нідзе не ўбачылі", - падкрэсліў міністр.
Паводле яго слоў, калі б сёння давяралі больш ААН, большасць глабальных мірных ініцыятыў нараджалася б і "варылася" менавіта ўнутры самой Арганізацыі, а не па-за ёю. А свету не пагражаў бы зноў раскол на палітычныя і эканамічныя блокі.-0-