Сцяг Аўторак, 18 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 студзеня 2025, 14:09

Рыжанкоў і Лебедзеў абмеркавалі работу наглядальнікаў на выбарах і супрацоўніцтва ў СНД 

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром СНД, кіраўніком місіі міжнародных наглядальнікаў ад Садружнасці на маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргеем Лебедзевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Субяседнікі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у рамках СНД.

Сяргей Лебедзеў праінфармаваў аб ходзе работы місіі міжнародных наглядальнікаў ад СНД па маніторынгу працэсу падрыхтоўкі да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і датэрміновага галасавання.

Максім Рыжанкоў пацвердзіў, што супрацоўніцтва ў рамках СНД з'яўляецца адным з прыярытэтных вектараў беларускай знешняй палітыкі.

Бакі пацвердзілі, што з беларускага боку створаны ўсе неабходныя ўмовы для выканання місіяй наглядальнікаў ад СНД задач па назіранні за працэсам падрыхтоўкі і правядзення выбарчай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь.-0-

Фота Мікалая Пятрова
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі