Сяргей Лаўроў і Максім Рыжанкоў
31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Максім Рыжанкоў і Сяргей Лаўроў у час сустрэчы ў Мінску 31 кастрычніка абмеркавалі распрацоўку дакумента аб гарантыях бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гаворачы аб развіцці двухбаковых адносін, Максім Рыжанкоў адзначыў, што ніякіх экстранных пытанняў на парадку дня не стаіць.
"Нам трэба добра падрыхтавацца да пасяджэння ВДС (Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. - Заўвага БЕЛТА), святкавання 25-годдзя падпісання Дагавора аб Саюзнай дзяржаве. Ёсць шэраг дакументаў, якія вельмі важны з пункту гледжання забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы. Таму работа наперадзе даволі вялікая. І я вельмі ўдзячны расійскаму боку, што мы знаходзім разуменне па ўсіх момантах, з якімі сутыкаемся пры падрыхтоўцы базавых дакументаў, пагаднення аб гарантыях бяспекі", - сказаў беларускі дыпламат.
Міністры таксама абмеркавалі работу II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. "У далейшым вынікі, напрацоўкі будзем выкарыстоўваць для падрыхтоўкі хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі", - сказаў Максім Рыжанкоў.
У падрыхтоўцы канферэнцыі актыўны ўдзел прымалі і расійскія партнёры. Сяргей Лаўроў выказаў надзею на тое, што дыскусіі дапамогуць напоўніць гэту хартыю канкрэтным практычным зместам. "Будзем больш актыўна падтрымліваць гэту работу", - падкрэсліў ён.
Як паведамлялася, у ліпені на палях саміту ШАС Максім Рыжанкоў расказаў журналістам, што Беларусь і Расія прадаўжаюць абмеркаванне праекта дагавора аб гарантыях бяспекі. "Некалькі раўндаў яшчэ будзе. Да нас прыедзе і намеснік міністра замежных спраў (Расіі. - Заўвага БЕЛТА). Тут усё ідзе так, як трэба", - заявіў міністр.-0-