15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь запрасіла польскі бок сумесна вывучыць сітуацыю на граніцы. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нядаўна кіраўнік нашай дзяржавы прапанаваў польскаму боку (і гэта пазіцыя была даведзена да часовага паверанага ў справах Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь): мы гатовы прыняць любую польскую дэлегацыю, любых польскіх экспертаў, спецыялістаў, прадстаўнікоў кіраўніцтва для таго, каб разам паглядзець сітуацыю на граніцы", - расказаў міністр.
Максім Рыжанкоў нагадаў, што вакол гэтай тэмы на Захадзе распаўсюджваецца шмат фэйкаў: маўляў, у Беларусі ёсць лагеры па падрыхтоўцы мігрантаў да нелегальнага перасячэння граніцы. Але пазіцыя беларускага кіраўніцтва адназначная: факты на стол.
"Калі вы ведаеце, дзе гэтыя лагеры, калі вы ведаеце прадстаўнікоў праваахоўных органаў Беларусі, якія займаюцца падобнымі дзеяннямі, - калі ласка, прыязджайце, пакажыце любую кропку на тэрыторыі Беларусі, і мы вам забяспечым любы доступ. І гэтыя фэйкі будуць абвергнуты. Але польскі бок ад гэтай прапановы адмовіўся", - адзначыў дыпламат.
Больш таго, Польшча пачала выстаўляць палітычныя патрабаванні. Аднак у Беларусі падобную сітуацыю лічаць непрымальнай.
"Мы прапануем любым іншым арганізацыям, прадстаўнікам краін ЕС, якія тут знаходзяцца, таксама прыехаць на граніцу, паглядзець, пагаварыць, падыскутаваць, намеціць нейкія планы", - сказаў Максім Рыжанкоў.
Паводле яго слоў, бліжэй да восені па гэтай тэме будзе арганізаваны вялікі брыфінг з удзелам праваахоўных органаў і міжнародных арганізацый. На ім будуць падрабязна разгледжаны пытанні нелегальнай міграцыі і абстаноўка на беларуска-польскай граніцы.-0-