29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае ў першай дзясятцы атрымаць статус партнёра па супрацоўніцтве ў БРІКС. Аб гэтым расказаў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў міністра, для Беларусі БРІКС - гэта перш за ўсё вельмі добрая пляцоўка з вялікай колькасцю магутных дзяржаў свету, на якой можна пашыраць свае знешнепалітычныя, знешнеэканамічныя і знешнегандлёвыя інтарэсы. Цяпер Беларусь удзельнічае абсалютна ва ўсіх мерапрыемствах пад дахам БРІКС, што дало сур'ёзны імпульс для дадатковага развіцця адносін з дзяржавамі гэтага аб'яднання.
"Мы імкнёмся не проста да такога спарадычнага ўдзелу, але да атрымання пэўнага статусу ў гэтай арганізацыі. Статусу партнёра па супрацоўніцтве. Пакуль так дамовіліся, што ён будзе. Па прычыне таго, што на сённяшні момант да саміту (чарговы саміт пройдзе ў Казані. - Заўвага БЕЛТА) не сфармулявалі гэты канкрэтны юрыдычны тэрмін, і як яго атрымаць", - расказаў кіраўнік МЗС.
Тым не менш, Беларусь падала заяўку ў ліку першых. "І мы ад усіх партнёраў - краін - членаў гэтай арганізацыі - ужо атрымалі пацвярджэнне, што калі будзе першае надзяленне 10 заявак на статус партнёра, то мы будзем у ліку гэтых дзесяці. Пакуль нас стрымлівае толькі афармленне гэтага статусу. Не ў дачыненні да Беларусі, а ў прынцыпе юрыдычнага гэтага тэрміна. Будзем спадзявацца, што да саміту ў кастрычніку ён будзе выпрацаваны", - заявіў Максім Рыжанкоў.
Як паведамлялася БЕЛТА, Беларусь запрошана на саміт БРІКС, які хутка пройдзе ў Казані. Гэта сур'ёзная структура аб'ядноўвае магутныя дзяржавы планеты, ахоплівае больш за 40 працэнтаў насельніцтва Зямлі. "Мы зацікаўлены ўключыцца ў інтэграцыйныя працэсы на гэтай прасторы. БРІКС - яшчэ адна апора, з дапамогай якой мы зможам захоўваць раўнавагу і эканамічную ўстойлівасць", - заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па міжнародных пытаннях.
Ён таксама даручыў МЗС сфарміраваць план беларускага ўдзелу ў гэтай пляцоўцы.-0-