Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 ліпеня 2024, 12:16

Рыжанкоў: асваенне космасу адкрывае новыя магчымасці для тэхналагічнага развіцця Беларусі

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі адкрылася выстава беларускага мастака, дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва Сяргея Крыштаповіча "Першая зорка", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Экспазіцыя прысвечана касмічнай тэматыцы і палёту першага ў гісторыі суверэннай Беларусі касманаўта.

"На самай справе гэта важнейшы этап у развіцці нашай дзяржавы. За палётам нашага першага касманаўта - сур'ёзная работа дзясяткаў тысяч спецыялістаў Беларусі і Расіі, - сказаў кіраўнік беларускага МЗС Максім Рыжанкоў. - За гэтым ідзе ўсё: і тэхналагічнае развіццё нашай краіны, і пазіцыянаванне сябе як касмічнай дзяржавы".

Але гісторыя асваення беларусамі космасу пачалася яшчэ раней, адзначыў міністр. Ён нагадаў, што ў Саюзнай дзяржаве ўжо шмат гадоў рэалізуюцца сумесныя касмічныя праграмы, і паспяховы вопыт гэтага супрацоўніцтва якраз і заклаў аснову для новых знакавых рашэнняў.

"Вялікая работа была праведзена па падборы і падрыхтоўцы касманаўта. Я вельмі ганаруся, вельмі рады за Марыну Васілеўскую, што яна вытрымала ўвесь аб'ём выпрабаванняў, праверак, падрыхтоўкі, які выпаў на яе жаночыя плечы", - падкрэсліў Максім Рыжанкоў.

У адкрыцці выставы таксама прыняла ўдзел касманаўт, Герой Беларусі Марына Васілеўская. Яна перадала МЗС касмічны сувенір - сцяг Беларусі, які пабываў у космасе, і эмблему свайго экіпажа.

"Для нашай краіны гэта сапраўды вельмі важна. Шлях быў вельмі няпросты, гэта праўда. Дзякуй богу, усё атрымалася, і космас наш. Гэта наша агульная перамога", - падкрэсліла Марына Васілеўская.-0-
Фота Таццяны Матусевіч
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі