Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 кастрычніка 2022, 16:14

Рыжанкоў аб цэнаўрэгуляванні ў рэгіёнах: мясцовыя ўлады павінны праявіць прынцыповасць

7 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў у ходзе рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць пракаменціраваў пытанне цэнаўрэгулявання на рэгіянальным узроўні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Максіма Рыжанкова, учора Прэзідэнт нездарма ўзняў гэту тэму на такім высокім узроўні. "Рост інфляцыі ў многім звязаны са знешнімі ўмовамі. Але мы разумеем, што можам навесці парадак тут, і павінны гэтым займацца. У першую чаргу агульнае рэгуляванне - задача ўрада, гэта агульны кантроль спецыяльных службаў. Так, КДК гэтай тэмай вельмі сур'ёзна заняўся. Але і на месцах кіраўніцтва абласцей і раёнаў павінна бачыць гэтыя праблемы. Павінны са сваімі спецыялістамі прайсціся па ўсіх гандлёвых кропках, магазінах, вывучыць цэны, паразмаўляць з людзьмі. Таму што не заўсёды сам цэннік паказвае на рост цэн, часта людзі, якія прывыклі купляць адзін і той жа тавар, бачаць дынаміку і заўсёды скажуць сваё стаўленне да праблемы", - звярнуў увагу ён, удакладніўшы, што да гэтага пытання неабходна падысці з прынцыповай пазіцыяй.

Таксама прынцыповая размова павінна быць і з гандлёвымі сеткамі. "Нагадаю, калі яны заходзілі ў вобласці і райцэнтры, гаварылі аб тым, што будзе зніжэнне цаны, лепшыя ўмовы для пакупнікоў, шырокі асартымент. Але з часам прыйшлі да таго, што, заняўшы нішы, пачалі дыктаваць свае ўмовы. Так быць не павінна. Канкурэнтаздольнасць гэтых кропак павінна застацца", - адзначыў ён.

Максім Рыжанкоў падкрэсліў: "Цэнавы фактар павінен рэгулявацца не за кошт спажыўца, а за кошт зніжэння выдаткаў, аптымізацыі працэсаў і дзесьці за кошт завышаных зарплат топ-менеджараў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі