Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2024, 17:28

Рыхтуецца другое пасяджэнне Камітэта высокага ўзроўню паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і КНР

 

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рыхтуецца другое пасяджэнне Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і КНР, паведаміла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом КНР у Беларусі Чжан Вэньчуанем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вельмі важна міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. У гэтым годзе адбыўся візіт парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў КНР. Мы правялі выдатныя сустрэчы, абмеркавалі вельмі актуальныя пытанні, якія датычацца нашага супрацоўніцтва. Прайшлі сустрэчы з намеснікам старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Хань Чжэнам, старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжаа Лэцзі, старшынёй Усекітайскай федэрацыі жанчын Шэнь Іцынь. Візіт быў непрацяглым па часе, але, на мой погляд, вельмі эфектыўным", - адзначыла Наталля Качанава.
У Кітаі прайшло першае пасяджэнне Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі."Ва Усекітайскім сходзе народных прадстаўнікоў і Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь працуюць групы дружбы. Але, улічваючы наша ўсепагоднае і ўсебаковае стратэгічнае партнёрства, добрыя адносіны паміж нашымі краінамі і народамі, мы прынялі рашэнне, што ў нас будзе створаны Камітэт высокага ўзроўню. Мы яго стварылі і ў Кітаі ў ходзе нашага візіту правялі яго першае пасяджэнне, дзе абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні далейшага супрацоўніцтва. Мы хочам у бліжэйшы час у рэжыме анлайн правесці, можа ў снежні, такое пасяджэнне для таго, каб абмеркаваць і зверыць нашы гадзіннікі ў тых пытаннях, па якіх мы вялі абмеркаванне тады, калі мы сустракаліся ў Кітаі. Таму мы будзем удзячны вам за садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні пасяджэння камітэта. Думаю, што гэта будзе вельмі важна", - адзначыла спікер.-0-

Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі