Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2024, 09:45

Рыбакоў пра інцыдэнт з украінскімі БПЛА: гэта вельмі небяспечная спроба пашырыць зону бягучага ў рэгіёне канфлікту

Скрыншот відэа "Беларусь 1"
Скрыншот відэа "Беларусь 1"
14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь нязменна выступае за мірнае ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне. Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Валянцін Рыбакоў 13 жніўня ў сваім выступленні на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН, якое склікана Расіяй па тэме "Злачынствы ўкраінскіх узброеных сіл і нацыяналістычных батальёнаў", паведамляе БЕЛТА.

Беларускі дыпламат звярнуў увагу: "9 жніўня з Украіны была запушчана група беспілотных лятальных апаратаў, якая парушыла граніцу Беларусі і была збіта сіламі ППА нашай краіны".

Ён выказаў меркаванне: "Гэта надзвычай сур'ёзны інцыдэнт, які можа прывесці да радыкальнай эскалацыі сітуацыі, і ён уяўляе сабой вельмі небяспечную спробу пашырыць зону бягучага ў нашым рэгіёне канфлікту. Пры гэтым уцягнуць у канфлікт спрабуюць Беларусь, якая нязменна выступае за ўрэгуляванне крызісу і спыненне кровапраліцця ў рэгіёне".

Валянцін Рыбакоў паведаміў: "На наступны дзень пасля інцыдэнту, 10 жніўня, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь правяло брыфінг, на якім падрабязна праінфармавала аб усіх падзеях, якія здарыліся за суткі да гэтага. Што адбывалася ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь і як украінскія беспілотныя лятальныя апараты былі знішчаны".

"У сувязі з гэтым інцыдэнтам Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь аддаў загад на ўзмацненне групоўкі беларускіх войскаў на адпаведных тактычных напрамках з мэтай рэагавання на любыя магчымыя правакацыі", - адзначыў беларускі дыпламат.

Ён прадоўжыў: "Воінскія часці, сілы спецыяльных аперацый, сухапутных войскаў, ракетных войскаў, авіяцыі, уключаючы комплексы "Іскандэр" атрымалі адпаведнае заданне. Міністэрства абароны ў сувязі з гэтым заявіла, што Беларусь будзе ўважліва сачыць за абстаноўкай і будзе гатова рэагаваць на любыя змяненні ў гэтай абстаноўцы".

"У сувязі з інцыдэнтам 10 жніўня ў Міністэрства замежных спраў Беларусі была выклікана часовая павераная ў справах Украіны. Украінскаму дыпламату быў заяўлены рашучы пратэст і перададзена адпаведная нота ў сувязі з парушэннем граніцы Рэспублікі Беларусь групай беспілотных лятальных апаратаў, якія былі запушчаны з тэрыторыі Украіны. Беларускі бок запатрабаваў прыняць усе неабходныя, вычарпальныя меры для таго, каб падобныя інцыдэнты ў будучым былі выключаны, паколькі гэта можа прывесці да далейшай эскалацыі сітуацыі ў рэгіёне", - паведаміў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН.

Ён праінфармаваў: "Украінскі бок папярэджаны аб тым, што ў выпадку паўтарэння такіх правакацый Беларусь пакідае за сабой права зрабіць неабходныя крокі ў адказ для абароны сваёй тэрыторыі".

"Было таксама ўказана, што калі дыпламатычнае прадстаўніцтва Украіны ў Беларусі не можа і не зможа паўплываць на прадухіленне такіх правакацый у будучым, беларускім бокам будзе пастаўлена і разгледжана пытанне аб мэтазгоднасці знаходжання ўкраінскага дыппрадстаўніцтва ў Мінску", - адзначыў Валянцін Рыбакоў.-0-

Скрыншоты відэа "Беларусь 1", АНТ
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі