Андрэй Рыбакоў
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Андрэй Рыбакоў пасля свайго назначэння расказаў журналістам аб галоўных задачах, якія стаяць перад ім на новай пасадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ён адзначыў, што "Беларуськалій" займаецца здабычай і перапрацоўкай калію - аднаго з прыродных беларускіх багаццяў, якое "належыць нашай краіне, нашаму народу". "Адсюль самая галоўная задача - самым эфектыўным спосабам яго рэалізоўваць на знешнім рынку, забяспечваючы бяспеку харчовую і не толькі. Але не бясплатна. Для таго, каб наша краіна атрымлівала адпаведны эфект", - сказаў Андрэй Рыбакоў.
Што датычыцца ўнутранага рынку, то тут, паводле яго слоў, трэба ўзважана падыходзіць да патрэбнасцей айчыннай сельскай гаспадаркі, каб "выходзіць на знешнія рынкі не праз мінеральныя ўгнаенні, а праз прадукцыю сельскай гаспадаркі, прымнажаючы яе і, адпаведна, прымнажаючы экспартную выручку нашай краіны".
Новы кіраўнік запэўніў, што прадпрыемства прадоўжыць развіваць усе тыя напрамкі, якімі займалася і раней, уключаючы разведку новых радовішчаў і пашырэнне магутнасцей. "Падкрэслю: не толькі захаванне, а менавіта пашырэнне сваіх магутнасцей, каб сваю прысутнасць на сусветным рынку павялічваць з кожным годам", - растлумачыў ён. Прадоўжыцца таксама рэалізацыя праектаў рознай накіраванасці - ад сельскай гаспадаркі да асобных інвестыцыйных праектаў па больш глыбокай перапрацоўцы. "Задачы стаяць вялікія. Калектыў, упэўнены, справіцца з імі. Чакаецца вялікая работа, - падкрэсліў Андрэй Рыбакоў. - З пункту гледжання прафесіяналізму і спецыфікі прадпрыемства там ёсць, была і будзе вялікая плеяда прафесіяналаў. Упэўнены, што мне будзе на каго абаперціся. Я не з'яўляюся прафесіяналам у той галіне, куды іду, але разлічваю, што, зыходзячы са свайго вопыту работы ў санкцыях, на знешніх рынках і іншых момантах, якія я набыў за час работы ў канцэрне ("Белнафтахім". - Заўвага БЕЛТА), я таксама змагу прыўнесці ў калектыў новаўвядзенні, якія будуць садзейнічаць вырашэнню задач, што паставіў кіраўнік дзяржавы".-0-