Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 студзеня 2022, 17:05

Русы: канструктыўныя прапановы па змяненнях у праект Канстытуцыі будуць абавязкова ўлічаны

12 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Канструктыўныя меркаванні і прапановы па змяненнях і дапаўненнях у праект Канстытуцыі будуць улічаны рабочай групай. Акцэнт на гэтым зрабіў сёння старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы падчас дыялогавай пляцоўкі ў ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікамі дзвюх сустрэч з парламентарыем сталі больш за 300 работнікаў БМЗ.

"Людзі падзяліліся сваімі меркаваннямі і разуменнем артыкулаў. Паступіла шмат слушных прапаноў, быў узняты шэраг пытанняў. Мы іх сістэматызуем, заўтра на пасяджэнні рабочай групы пройдзем па іх. І там, дзе ёсць добрыя прапановы, а іх шмат, яны будуць улічаны. Любая прапанова мае права на жыццё і адпрацоўку, акрамя заклікаў да насілля, звяржэння (улады. - Заўвага БЕЛТА), тэрарызму", - звярнуў увагу Міхаіл Русы.

На яго думку, асноўная база прапаноў канстытуцыйнага праекта прынята грамадствам. "Асобныя - трэба дашліфаваць. Гэта будзе зроблена. Падрыхтаваны дакумент будзе вынесены на рэферэндум", - сказаў сенатар.

Міхаіл Русы падкрэсліў, што калектыў БМЗ даволі малады і зацікаўлены ў працэсах, якія адбываюцца: "Напрыклад, вельмі цікавяцца Усебеларускім народным сходам: хто і як будзе выбраны, якімі паўнамоцтвамі ён будзе надзелены". Сенатар адзначыў асаблівую ролю маладых пакаленняў у абмеркаванні праекта Асноўнага закона, паколькі менавіта ім потым жыць па гэтай Канстытуцыі.

Парламентарый лічыць, што такія сустрэчы патрэбныя і карысныя як калектывам, так і гасцям, спікерам, экспертам. "Гэта дае людзям магчымасць пачуць інфармацыю з першых вуснаў. А нам - выверыць, ці правільным шляхам мы ідзём, выверыць правільнасць фармулёвак", - растлумачыў ён, падкрэсліўшы, што сама Канстытуцыя - гэта базавы дакумент. І нават адна коска, адно слова маюць сваю вагу.-0-

Фота БМЗ

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі