Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 чэрвеня 2021, 14:10

Рунец: заходнія палітыкі лічаць нормай нахабна ўмешвацца ў справы Беларусі, але не бачаць сваіх праблем

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заходнія палітыкі лічаць для сябе нормай нахабна і бесцырымонна ўмешвацца ва ўнутраныя справы нашай краіны і абсалютна не заўважаюць праблем у сваіх дзяржавах. Аб гэтым заявіла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец.

"Апошнім часам наша краіна сутыкнулася з беспрэцэдэнтным палітычным і эканамічным націскам з боку шэрага еўрапейскіх дзяржаў. Чамусьці асобныя палітычныя дзеячы гэтых дзяржаў лічаць для сябе нормай нахабна і бесцырымонна ўмешвацца ва ўнутраныя справы нашай краіны, пры гэтым абсалютна не заўважаючы праблем, якія існуюць побач з імі", - адзначыла сенатар.

На яе думку, пад лозунгамі дэмакратыі і свабоды Захад спрабуе раскалоць наша грамадства, навязаць свае каштоўнасці і правілы паводзін. "Няўжо палітыка эканамічных санкцый з'яўляецца праяўленнем клопату аб нашым чалавеку? Сітуацыя з кампаніяй "Белавія" паказала, што ніхто з заходніх палітыкаў нават і не падумаў аб дзвюх тысячах супрацоўнікаў авіяперавозчыка і іх сем'ях. Упэўнена, што сёння ад яднання ўсіх беларусаў залежыць будучыня нашай краіны і яе эканамічнае развіццё. Толькі разам можна эфектыўна процістаяць розным знешнім і ўнутраным выклікам. Мы павінны памятаць, што мы - беларусы і Радзіма ў нас адна", - рэзюмавала Таццяна Рунец.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі