ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 снежня 2021
Мінск Малавоблачна -13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лістапада 2021, 11:52

Рунец: сенатары на пастаяннай аснове праводзяць маніторынг цэн у краіне

Таццяна Рунец
Таццяна Рунец

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Рэспублікі праводзіць маніторынг цэн на пастаяннай аснове, заявіла журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кантроль за цэнамі - адна з асноўных задач, якую ставіць Прэзідэнт перад усёй вертыкаллю ўлады. У Савеце Рэспублікі маніторынг цэн праводзіцца на пастаяннай аснове. Штомесяц сенатары ва ўсіх рэгіёнах, дзе яны пражываюць, праводзяць маніторынг цэн. Ахоплена 117 гандлёвых аб'ектаў, 28 гандлёвых сетак. Пры маніторынгу цэн на кантролі і наяўнасць тавару для таго, каб не было ажыятажу і дэфіцыту. Вядома, кантралююцца цэны, якія прапануюць гандлёвыя сеткі, у тым ліку і вытворцы. Пры выяўленні фактаў завышэння цэн уся інфармацыя накіроўваецца ў МАРГ для прыняцця мер рэагавання", - расказала Таццяна Рунец.

Паводле яе слоў, сенатары і МАРГ у гэтым напрамку працуюць у цеснай звязцы. "За 10 месяцаў выпісана 217 прадпісанняў аб устараненні парушэнняў нарматыўных актаў аб цэнаўтварэнні. 208 службовых асоб прыцягнуты да адказнасці. У бюджэт паступіла каля Br900 тыс., - адзначыла сенатар. - Сенатары аналізуюць цэны не толькі на прадукты харчавання першай неабходнасці, але ў тым ліку мы звяртаем увагу і на цэны іншых тавараў. Мы бачым, што рост адбываецца. Але рост заўсёды аналізуецца і вывучаюцца яго прычыны. Цяпер сітуацыя няпростая ў свеце. Рост цэн на прадукты харчавання назіраецца і на сусветных рынках. Паводле даных Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, рост цэн на алей, напрыклад, на сусветным рынку дасягае да 70 працэнтаў з пачатку года, на цукар - 38 працэнтаў, мяса - 20 працэнтаў. Гэта даволі вялікія лічбы, якія, вядома, будуць уплываць і на цэны ў нас у краіне. Таму Прэзідэнт ставіць задачу, каб урад і вытворцы не павышалі неабгрунтавана цэны. Таму што грамадзяне павінны мець магчымасць набыць тавары першай неабходнасці. Вельмі важна ствараць харчовую бяспеку краіны. Бо ні для каго не сакрэт, што ў свеце, паводле даных ААН, каля 9 працэнтаў насельніцтва церпяць ад голаду або няхваткі ежы. Таму харчовая бяспека краіны заўсёды на першым месцы".

На кантролі таксама асартыментны пералік тавараў. Акрамя таго, сенатары таксама ўдзельнічаюць у маніторынгу цэн на лекавыя прэпараты. "Гэта таксама вельмі важны сегмент. Ахоплена каля 400 найменняў у аптэчнай сетцы. Як адзначаюць сенатары, часам бываюць збоі ў пастаўках лякарстваў беларускай вытворчасці. Мы тады ўзаемадзейнічаем з Міністэрствам аховы здароўя і высвятляем прычыны. Другое, на што звяртаюць грамадзяне ўвагу, гэта розныя цэны ў аптэках. Тут мы грамадзянам стараемся растлумачыць, што цана ў аптэцы залежыць ад многіх фактараў і ў іх ёсць магчымасць купіць прэпарат у іншай аптэцы, дзе ён таннейшы. Акрамя таго, аптэчныя сеткі прымяняюць сістэму скідак. У прынцыпе, цэны ў аптэках у нас не выклікаюць вялікіх нараканняў, у асноўным там парушэнняў няма", - канстатавала Таццяна Рунец.

Сёння ў Савеце Рэспублікі праходзіць нарада па маніторынгу цэн на прадукты харчавання і лекавыя прэпараты. "Што датычыцца сённяшняга мерапрыемства, то перад чарговым рэйдам, якія праводзяць сенатары, мы запрасілі МАРГ, каб устанавіць нейкія правілы, папрацаваць над памылкамі, калі яны ёсць, каб не было неабгрунтаваных нараканняў як з боку гандлёвых сетак, так і з боку грамадзян", - дапоўніла сенатар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі