Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 ліпеня 2020, 11:33

Румо: за гады незалежнасці Беларусь зрабіла каласальны прарыў у ахове здароўя

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За гады незалежнасці Беларусь зрабіла каласальны прарыў у ахове здароўя, заявіў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Алег Румо.

"Я займаюся медыцынай з часоў беларускай незалежнасці. Я добра памятаю беларускую медыцыну 1993 года. Сказаць, што за гэты час мы зрабілі прарыў, - нічога не сказаць. Мы знаходзіліся на руінах постсавецкай медыцыны, калі ўсе сувязі абарваліся, усе магчымасці для нас былі вычарпаны. І вось за гэты час па крупінках мы як будавалі незалежную краіну, так і стваралі айчынную ахову здароўя, выкарыстоўваючы не толькі лепшы савецкі вопыт, але і сусветны", - сказаў Алег Румо.

Паводле яго слоў, паэтапна рухаючыся ў развіцці айчыннай аховы здароўя, Беларусь па шэрагу паказчыкаў стала займаць высокія пазіцыі ў свеце. "Літаральна гэтымі днямі я атрымаў даныя сусветнага рэгістра. Па ўзроўні развіцця донарства і трансплантацыі наша краіна займае 9-е месца ў свеце. Пры гэтым мы не толькі знаходзімся на перадавых пазіцыях на працягу пэўнага перыяду часу, але і будуем планы на будучае, узводзім новыя цэнтры, аснашчаем іх самым сучасным абсталяваннем, змагаемся за кожнага пацыента. Мы змаглі стварыць такую ​​сістэму, якая дала магчымасць нам лячыць самых цяжкіх пацыентаў з COVID-19, у прыватнасці ў нашым цэнтры, і адначасова з гэтым не проста захаваць узровень трансплантацыйнай дапамогі насельніцтву, але па некаторых пазіцыях нават нарасціць за гэты час. Гэта сведчыць аб тым, што сістэма мае вялікі запас трываласці і добры фундамент для руху наперад, - адзначыў дырэктар НПЦ. - І я думаю, што педагогі, будаўнікі, прамыслоўцы, прадстаўнікі сельскай гаспадаркі таксама могуць адзначыць поспехі ў сваіх сферах дзейнасці".

Алег Румо падкрэсліў, што спыняцца на дасягнутым нельга. "Наперадзе яшчэ шмат работы, таму што няма работы ў таго, хто нічога не робіць. Шмат праблем, таму што іх няма ў таго, хто не спрабуе іх вырашыць. Але тое, што мы за гэтыя 25 гадоў зрабілі каласальны прарыў, - аб'ектыўныя рэчы", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі