Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 чэрвеня 2024, 20:22

Румак на фестывалі нацыянальных культур: беларусы да ўсіх звяртаюцца з мірам

7 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. "Толькі адзінства і згода дадуць магчымасць і ў далейшым захоўваць мір на беларускай зямлі", - сказаў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак у час сустрэчы за круглым сталом з прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў, якія ўдзельнічаюць у XIV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне "Адзінства народаў - залог Вялікай Перамогі. Беларусь наш агульны дом", перадае карэспандэнт БЕЛТА,

"Як паказала гісторыя Беларусі, удзел прадстаўнікоў больш як 70 нацыянальнасцей даў магчымасць перамагчы нацызм, які прыйшоў на нашу зямлю, выгнаць ворага з беларускай зямлі і затым будаваць незалежную дзяржаву, - нагадаў Аляксандр Румак. - Сёння ў Беларусі пражываюць прадстаўнікі больш як 150 нацыянальнасцей, усе - у міры і згодзе, незалежна ад веравызнання. У нашай краіне - больш за 25 канфесій і веравызнанняў, дзейнічаюць больш за 3,5 тыс. рэлігійных арганізацый, 170 нацыянальна-культурных арганізацый".

Прадстаўнікі розных народаў, якія жывуць на беларускай зямлі, не толькі захоўваюць сваю культуру, але і прымнажаюць культуру ўсяго беларускага народа, адзначыў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей. "Сёння мы сабраліся, каб яшчэ раз пацвердзіць, што толькі адзінства і згода дазволяць і далей захоўваць мір на беларускай зямлі, незалежна ад таго, якія буры бушуюць вакол нас. Беларусы да ўсіх звяртаюцца з мірам, прапануюць усім народам вырашаць пытанні шляхам сустрэч, перагавораў, дыялогу. Гэтай тэме сімвалічна прысвечаны круглы стол на фестывалі, які праходзіць у год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", - падкрэсліў Аляксандр Румак.

На сустрэчы за круглым сталом ішла размова аб каштоўнасці міру і адзінства народа, аб важнасці захавання памяці пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія ваявалі за Беларусь.-0-
Фота Таццяны Матусевіч
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі