ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 студзеня 2022, 19:39

Румак: для нацыянальных супольнасцей важна захаванне міру і згоды на беларускай зямлі

Аляксандр Румак. Фота з архіва
Аляксандр Румак. Фота з архіва

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для нацыянальных супольнасцей важна захаваць мір і згоду на беларускай зямлі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак на пасяджэнні Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На парадку дня сустрэчы - разгляд асноўных змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, абмеркаванне вынікаў работы савета ў мінулым годзе і вызначэнне плана дзеянняў на 2022 год. Акрамя таго, было закранута пытанне ўдзелу нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў у XIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур.

"Кансультатыўны міжэтнічны савет пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей - каардынуючы орган нацыянальна-культурных аб'яднанняў, што зарэгістраваны ў краіне і прадстаўляюць нацыянальныя меншасці, якія пражываюць у Беларусі. Усяго, па выніках перапісу 2019 года, у рэспубліцы пражываюць прадстаўнікі больш як 156 нацыянальнасцей, зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць звыш 200 грамадскіх культурна-нацыянальных арганізацый. Сёння на пасяджэнні разглядаюцца пытанні дзейнасці культурна-нацыянальных аб'яднанняў і планы на 2022 год", - сказаў Аляксандр Румак.

Паводле яго слоў, увага ўсёй грамадскасці сканцэнтравана на важнейшай палітычнай падзеі - абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. "Мы не маглі абысці гэта пытанне. Грамадзяне актыўна ўдзельнічаюць у абмеркаванні ў розных фарматах. Гэта тэма вельмі важная для ўдзельнікаў пасяджэння, паколькі ў савет уваходзяць кіраўнікі больш як 20 найбольш буйных нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў. Для гэтых людзей, якія па розных прычынах аказаліся на беларускай зямлі і знайшлі тут другі дом, вельмі важна захаванне міру і згоды, якімі мы ганарымся і даражым. Вядома, для іх важна пачуць ад распрацоўшчыкаў змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю аб гарантыі захавання міжканфесійнага, міжнацыянальнага міру і дыялогу, таму што прадстаўнік любой нацыянальнасці, які пражывае ў нашай краіне, мае такія ж правы, як і беларусы. У нас няма ніякіх адрозненняў, няма канфліктаў нават на бытавой глебе", - падкрэсліў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

"Мы знаходзімся ў вельмі важным гістарычным перыядзе. Вядома, грамадзяне, прыходзячы на ўчасткі галасавання на рэферэндуме, прымаючы рашэнне, могуць галасаваць сэрцам, давяраючы таму, хто прапануе прадстаўлены варыянт. Аднак важна ўсвядоміць, зразумець, што прапануецца і для чаго. Таму вядзецца актыўная работа ў працоўных калектывах, установах адукацыі і іншых месцах, дзе насельніцтва можа задаць пытанні не толькі тым, хто ўдзельнічаў у распрацоўцы праекта Канстытуцыі, але і іншым адказным службовым асобам, якія валодаюць матэрыялам", - звярнула ўвагу намеснік дырэктара - кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Алена Сямашка.

Як адзначыў старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання ўкраінцаў "Ватра" Уладзіслаў Кадзіра, будучы рэферэндум - гістарычная падзея. "Я ўдзячны нашым беларусам, якія вельмі актыўна ўключыліся ў абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон. Сёння мы абмяркоўваем сацыяльную палітыку Беларусі, сямейныя каштоўнасці, новаўвядзенні ў маладзёжную палітыку. Немалаважны і артыкул 15, згодна з якім мы не павінны скажаць падзеі гераічнага мінулага нашай краіны, бо нездарма нас называюць партызанскім краем. Калі мы хочам зрабіць Беларусь сапраўды працвітаючай, мы павінны абмеркаваць і ўнесці некаторыя змяненні ў праект Канстытуцыі. Гэтыя пытанні немалаважныя для нас, таму што хоць мы і розных нацыянальнасцей, але мы адзіныя - мы грамадзяне нашай краіны. Я лічу, што кожны павінен прыйсці на рэферэндум і аддаць свой голас", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі