Сцяг Субота, 17 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 красавіка 2025, 12:22

Румак: Беларусь з'яўляецца прыкладам канфесійнага міру і згоды

Аляксандр Румак
Аляксандр Румак
24 красавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца прыкладам канфесійнага міру і згоды. Аб гэтым перад пасяджэннем Гродзенскага аблвыканкама сказаў журналістам упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні разглядаецца пытанне канфесійнай сітуацыі ў Гродзенскім рэгіёне, а таксама аб перарэгістрацыі рэлігійных абшчын у адпаведнасці з законам "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" новай рэдакцыі.

"Канфесійная сітуацыя - адзін са стабілізуючых фактараў у нашым грамадстве, і ў залежнасці ад яе стану яна аказвае ўплыў на сітуацыю ў нашай краіне. Беларусь з'яўляецца прыкладам канфесійнага міру і згоды. Гродзенская вобласць вызначаецца ў нашай палітры канфесійнай тым, што тут нараўне з Беларускай праваслаўнай царквой вялікі ўплыў мае Рымска-каталіцкая царква", - адзначыў Аляксандр Румак.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей заўважыў, што цяпер адбываецца перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый. "Гродзенская вобласць з'яўляецца лідарам у гэтай рабоце па ўсёй рэспубліцы і больш за ўсё рэлігійных арганізацый прайшлі перарэгістрацыю менавіта ў Гродзенскай вобласці. Вобласць падышла вельмі адказна да гэтых пытанняў для таго, каб рэлігійныя арганізацыі прайшлі перарэгістрацыю і захавалі сваю дзейнасць. Паколькі час мяняецца, рэлігійныя арганізацыі, асабліва ў малых населеных пунктах, у сувязі са змяншэннем колькасці (насельніцтва. - Заўвага БЕЛТА) не заўсёды адпавядаюць патрабаванням", - сказаў Аляксандр Румак, дадаўшы, што спецыялісты аблвыканкама знаходзяць рашэнні, аб'ядноўваючы некалькі населеных пунктаў, каб жыхары маглі наведваць праваслаўныя і каталіцкія абшчыны.

"Мы заўсёды гаворым аб тым, што неабходна даць магчымасць пажылым людзям, а часцей за ўсё яны з'яўляюцца прыхаджанамі цэркваў і касцёлаў, наведваць богаслужэнні. Як гаворыць Прэзідэнт, у нашай краіне кожны чалавек павінен мець магчымасць выбіраць дарогу ў свой храм", - адзначыў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей.-0-

Фота Леаніда Шчаглова
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі