Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2019, 18:38

Рух па пр.Незалежнасці і вул.Янкі Купалы будзе часова перакрыты 18 і 20 ліпеня

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рух па пр.Незалежнасці і вул.Янкі Купалы ў Мінску будзе абмяжоўвацца на час трэніроўкі і парада МНС ноччу 18 і раніцай 20 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

На час трэніроўкі парада 18 ліпеня з 2.30 да 4.00 будзе перакрыты рух па вул. Янкі Купалы ад пр. Незалежнасці да вул. Першамайская ў абодва бакі. А з 4.00 да 6.00 закрыюць праезд па пр.Незалежнасці і ад вул.Янкі Купалы да вул.Казлова ў абодва бакі.

Раніцай 20 ліпеня, да пачатку святкавання Дня пажарнай службы, з 7.30 да 8.30 перакрыюць рух у абодва бакі па вул.Янкі Купалы ад пр.Незалежнасці да вул.Першамайскай. У час парада, з 10.30 да 12.00, нельга будзе праехаць па пр.Незалежнасці ад вул. Янкі Купалы да вул.Казлова.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць улічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту.

Як паведамлялася, гасцей свята да Дня пажарнай службы 20 ліпеня чакаюць парад і выстаўка пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, канцэрт і феерверк, водная феерыя і дэманстрацыя работы авіяцыі МНС. Асноўныя мерапрыемствы пройдуць у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага.

Мінская гарадская дума і губернскае праўленне 25 ліпеня 1853 года разгледзелі пытанне "Аб стварэнні пажарнай часці ў Мінску". Гэты дзень быў прыняты за пачатак стварэння пажарнай службы ў Беларусі і адзначаецца як Дзень пажарнай службы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі