Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2018, 17:28

Рух па мосце цераз Прыпяць адкрыюць да 7 лістапада

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рух па мосце цераз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне адкрыюць да 7 лістапада. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.

Рух па гэтым мосце быў закрыты на год у снежні 2017 года. Паводле слоў Анатоля Сівака, задача па яго ўводзе ў эксплуатацыю будзе выканана ў тэрмін. "Прыпяцкі мост практычна завершаны. Да 7 лістапада ён будзе ўведзены ў эксплуатацыю. Дакладней, нават будзе адкрыты рух па гэтым мосце", - сказаў міністр. Пры гэтым застанецца нязначная частка работ па другім пускавым комплексе, якія будуць звязаны з дэмантажом асобных участкаў дарог да часовай пераправы. Гэтыя работы запланаваны на снежань.

Таксама фактычна завершаны работы па мосце цераз Сож (траса М8 граніца Расіі - Віцебск - Гомель - граніца Украіны).

Анатоль Сівак адзначыў, што стан маставых збудаванняў сёння з'яўляецца адным з прыярытэтных пытанняў для Мінтранса. Ён нагадаў, што ў цэлым у Беларусі стаіць задача па рэканструкцыі 32 мастоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі