Алена Кандрацьева-Сальгера. Скрыншот відэа
6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА галоўны рэдактар альманаха "Слова и смыслы" Алена Кандрацьева-Сальгера (Францыя) апісала жыццё сярэднестатыстычнага француза.
Разважаючы пра жыццё ў Францыі, Алена Кандрацьева-Сальгера адзначыла, што ў грамадстве ёсць пэўная праслойка, якая не разумее праблем звычайнага сярэднестатыстычнага француза. "Гэта людзі даволі заможныя, якія не адчуваюць у паўсядзённым жыцці тых нязручнасцей, якія адчувае сярэднестатыстычны француз. Сярэдні клас ужо не можа вывезці ўсё тое, чым яго завальвалі дзесяцігоддзямі сацыялістычнага праўлення Францыі, вечныя дапамогі нелегальным мігрантам і бясконцыя "нішцякі" людзям, якія наогул ні на што не маюць права прэтэндаваць з пункту гледжання элементарнай справядлівасці. Яны нідзе не працавалі і нічога не зарабілі".
"У якім стане апынулася Францыя за гэтыя гады, пачалі разумець нават тыя, хто раней проста дзвюма рукамі галасаваў за самыя прымітыўныя псеўдакаштоўнасці роўнасці і братэрства, якога ў выніку няма і не можа быць. Таму што інжынер, які вучыўся 5-7-10 гадоў, доктар ва ўніверсітэце абсалютна не роўныя і (іх навыкі. - Заўвага БЕЛТА) не эквівалентныя тым, якімі валодае чалавек, які наогул нідзе нічому не вучыўся, але жадае мець аднолькавую з ім зарплату. Гэта ўсё вельмі проста тлумачыцца, але гэта павінна быць зразумела выключна на ўласным вопыце", - падкрэсліла Алена Кандрацьева-Сальгера.
Галоўны рэдактар альманаха "Слова і смыслы" выказала свой погляд на цяперашняе жыццё ў Францыі: "Францыя, якая ўстае рана, у 5 гадзін, трасецца ў грамадскім транспарце, які ходзіць цераз раз, і ў якім асабістая бяспека ўжо не забяспечваецца практычна нікім і нідзе. Гэта не гаворачы ўжо аб астатніх выгодах французскага жыцця апошніх гадоў. Я не буду цытаваць крымінальныя зводкі, лічбы жахлівыя".-0-