Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 ліпеня 2020, 16:42

Рост БПМ, дзіцячых дапамог і пенсій - што зменіцца ў Беларусі з 1 жніўня

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 жніўня павысяць бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык павялічыцца з Br246,78 да Br256,1 і будзе дзейнічаць да канца кастрычніка бягучага года, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 22 лiпеня 2020 года нумар 67 на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка зацверджаны памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.

БМП у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br256,1, што на 3,8 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, дзеючым з 1 мая па 31 ліпеня. Чытаць далей

Дзіцячыя дапамогі

Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складае Br2561 (10 БПМ); пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - Br3585,4 (14 БПМ). Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, са жніўня будзе выплачвацца ў памеры Br256,1, дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячная) - у памеры Br128,05.

Акрамя таго, павялічыцца штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, што вызначаюцца заканадаўствам, а таксама дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Чытаць далей

Пенсійныя выплаты

У сувязі з ростам БПМ павялічыцца штомесячная даплата да пенсій непрацуючых пенсіянераў ад 75 гадоў і старэйшых. Узрастуць сацыяльныя пенсіі (назначаюцца пры неатрыманні працоўнай пенсіі), дапамога па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту. Павышэнне памеру пенсіі чакае і іншыя катэгорыі атрымальнікаў. Чытаць далей

Мінімальныя спажывецкія бюджэты

Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 22 ліпеня 2020 года нумар 68.

Мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек з 1 жніўня па 31 кастрычніка ў разліку на месяц складзе Br413,1 (з 1 мая па 31 ліпеня дзейнічаў МСБ у памеры Br406,04).

Пастановай Мінпрацы таксама ўстаноўлены сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям'і з трох чалавек у памеры Br446,97; працаздольнага насельніцтва - Br522,13; пенсіянераў - Br404,52; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br344, 25; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br447,3; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br449,28. Чытаць далей

Памер утрымання сродкаў з наймальнікаў для выплаты зарплаты

Пры разліку сродкаў, што падлягаюць пазачарговаму пералічэнню плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br427,56. Гэты нарматыў прымяняецца ў Беларусі з 1 жніўня. З наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце зарплаты, у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, што адпавядаюць 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі