Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2021, 18:20

Роля пошукавых атрадаў у грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі вельмі важная - Карпенка

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Роля пошукавых атрадаў у грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі вельмі важная, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка, наведваючы навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці. У прыватнасці, ён прыняў удзел у адукацыйным праекце "Школа актыўнага грамадзяніна" і сустрэўся з навучэнцамі 8-11 класаў Бягомльскай сярэдняй школы Докшыцкага раёна, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вынесеная на абмеркаванне тэма - "Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года". "Роля пошукавых атрадаў устаноў адукацыі ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі вельмі важная. У сярэдняй школе нумар 1 Полацка мне навучэнцы, якія займаюцца археалагічнымі раскопкамі, прэзентавалі сваю работу па добраўпарадкаванні і аднаўленні помнікаў і мемарыялаў. Самае важнае ў тым, што юнакі і дзяўчаты знаходзяць імёны загінулых, хто не быў адзначаны на помніках і магільных плітах. Невыпадкова кажуць, што вайна скончыцца тады, калі будзе ўстаноўлена імя апошняга салдата", - сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, такая работа важная як для навучэнцаў, так і ў цэлым для захавання праўды аб тых гераічных падзеях і Вялікай Перамозе, а таксама для недапушчэння гераізацыі нацызму. У час адкрытага дыялогу старшакласнікі падзяліліся з міністрам сваімі разважаннямі на гэту тэму.

Ігар Карпенка падкрэсліў, што школа не толькі дае навучэнцам асноўныя веды, але і стварае ўмовы для сацыялізацыі, падрыхтоўкі да выхаду ў самастойнае жыццё. "Школа выхоўвае ў маладога чалавека тры асноўныя якасці - грамадзянін, сем'янін, прафесіянал-працаўнік. Менавіта ў школе юнакі і дзяўчаты набываюць бясцэнны сацыяльны вопыт", - дадаў ён.

Міністр таксама азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы адукацыі, наведаў кабінеты пачатковых класаў, інфарматыкі, хіміі, геаграфіі, абслуговай працы, бібліятэку, сталовую, спартыўную пляцоўку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі