Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 верасня 2024, 10:18

"Робім з самага пачатку якасна - будзе менш праблем потым". Эксперт аб эфектыўнасці вытворчасці

Юлія Абуховіч. Скрыншот відэа
Юлія Абуховіч. Скрыншот відэа
9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Робім з самага пачатку якасна, і тады будзе менш праблем потым. Такім прынцыпам эфектыўнай арганізацыі вытворчасці ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзялілася старшы выкладчык кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Юлія Абуховіч.

"Прэзідэнт гаворыць: вучыце матчастку, - падкрэлісла Юлія Абуховіч. - Інакш кажучы, якасна падыходзіць да самой арганізацыі працэсу і ўдзяляць яму ўвагу - гэта база. Калі вы выходзіце ў поле, а ў вас не гатова абсталяванне і людзі не разумеюць, што з гэтай тэхнікай рабіць, або, калі з ёю нешта здараецца і няма мехдвароў, якія хутка гэта адрамантуюць - гэта прастоі і парушэнне якасці: прапусцілі тэрміны, не паспелі своечасова пасеяць або сабраць. Каму ад гэтага будзе дрэнна? Перш за ўсё гаспадарцы, працоўнаму калектыву і ў цэлым эканоміцы краіны. Зноў жа робім з самага пачатку якасна, і тады ў нас будзе менш праблем потым, таму што базу мы сфарміравалі - далей можна ўжо звяртаць увагу на больш глыбокія праблемы".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі