6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З цэнтралізаванага тэсціравання па гісторыі Беларусі, грамадазнаўстве, фізіцы і хіміі выдалены два чалавекі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
"На цэнтралізаванае тэсціраванне па гісторыі Беларусі, грамадазнаўстве, фізіцы і хіміі не прыйшло 5,1 працэнта зарэгістраваных. З іспытаў па фізіцы выдалены два чалавекі: адзін - з-за мабільнага тэлефона, другі - з-за шпаргалкі. Адчулі сябе дрэнна і не змаглі здаць ЦТ два чалавекі", - праінфармаваў Юрый Міксюк.
Інфармацыю аб выніках ЦТ можна будзе атрымаць на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сертыфікат ЦТ абітурыент атрымлівае ў пункце, у якім ён праходзіў тэсціраванне, пад подпіс пры прад'яўленні дакумента, які засведчвае асобу, з якім ён праходзіў ЦТ, дакумента аб адукацыі і пропуску з адзнакай "Тэсціраванне прайшоў".
З 10 чэрвеня стартуе рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні. Прадоўжыцца яна па 14 чэрвеня. Важна памятаць, што зрабіць гэта змогуць толькі тыя, хто быў зарэгістраваны на асноўныя даты, але па ўважлівых і дакументальна пацверджаных прычынах не змог удзельнічаць у іспытах. Такія абітурыенты 19 чэрвеня змогуць здаць ЦТ па ўсіх вучэбных прадметах, 21 чэрвеня - ЦТ і ЦЭ па профільных прадметах, 23 чэрвеня - ЦТ і ЦЭ па рускай і беларускай мовах. Ёсць яшчэ іншыя тэрміны для здачы - 19 і 21 жніўня. У гэты час іспыты будуць здаваць тыя, хто, зноў жа, па ўважлівых прычынах не змог прысутнічаць ва ўсе папярэднія тэрміны, у тым ліку ў рэзервовыя, а таксама выдаленыя з аўдыторый парушальнікі. У гэтым годзе яны будуць дапушчаны да здачы іспытаў у жніўні, аднак удзельнічаць у прыёмнай кампаніі ў ВНУ ўжо не будуць. Прадоўжыць сваё навучанне гэта катэгорыя выпускнікоў зможа толькі ў каледжах.-0-