Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 верасня 2022, 18:32

"Рэзкага ўздыму захваральнасці на COVID-19 няма". Эксперт аб эпідсітуацыі ў Беларусі

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзкага ўздыму захваральнасці на COVID-19 у Беларусі пакуль не назіраецца, паведаміў журналістам загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сёння рэзкага ўздыму захваральнасці на каранавірусную інфекцыю няма, гэты ўздым адбываўся паступова. У летні сезон за кошт цёплага надвор'я, дастатковай вакцынацыі насельніцтва, раз'яднання калектываў змяншалася рызыка распаўсюджвання інфекцыі. На сёння аднавілі работу навучальныя ўстановы, дзеці вярнуліся ў школы, сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы. І гэта штогод звязваецца з уздымам захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі ў гэты перыяд года", - сказаў Кірыл Ігнатаў.

Паводле яго слоў, на сёння адзначаюцца невялікія ўздымы захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі. "Што датычыцца ўздыму захваральнасці, у цэлым з пагаршэннем умоў надвор'я павялічваецца і колькасць людзей, якія заразіліся рэспіраторнымі інфекцыямі. Да таго ж мы знаходзімся ў стане пандэміі каранавіруснай інфекцыі, якая не пераставала рэгістравацца на працягу ўсяго гэтага часу", - адзначыў загадчык аддзялення.

Што датычыцца вакцынацыі супраць грыпу, перыяд з кастрычніка па канец лістапада выбраны не выпадкова, падкрэсліў Кірыл Ігнатаў. Гэта дазваляе прышчапіць неабходныя групы рызыкі, якія вызначаны нацыянальным календаром прафілактычных прышчэпак, а таксама працоўныя калектывы і калектывы ўстаноў адукацыі.

"Уздым рэспіраторных інфекцый звычайна пачынае рэгістравацца са снежня (хоць сёлета можам чакаць больш ранні ўздым). Вакцынацыя, праведзеная загадзя, дазваляе сфарміравацца дастатковаму імунітэту, каб знізіць рызыку інфіцыравання і не даць развіцца цяжкаму ходу захворвання, а таксама прадухіліць нядобры зыход", - падкрэсліў загадчык аддзялення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі