Андрэй Іванец
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост экспарту адукацыйных паслуг сведчыць аб запатрабаванасці нашай адукацыі, заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец у час Рэспубліканскага педагагічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прымаем меры па пашырэнні экспарту адукацыйных паслуг, у тым ліку ў Кітай, краіны Афрыкі, Азіі. Толькі за 6 месяцаў бягучага года рост склаў 112 працэнтаў па галіне. І гэта сведчыць аб запатрабаванасці нашай адукацыі. Але пры гэтым мы не самазаспакойваемся, рэзервы яшчэ ёсць", - сказаў Андрэй Іванец.
Раней паведамлялася, што ў мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі прымуць удзел больш за 2,5 тыс. чалавек. Абсалютная большасць з іх - гэта прадстаўнікі дэлегацый абласцей і горада Мінска, у ліку якіх і кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі. Удзел у Рэспубліканскім педсавеце таксама прымаюць кіраўнікі органаў дзяржкіравання, кіраўнікі рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў і прадстаўнікі грамадскасці, парламентарыі.-0-