Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 снежня 2021, 17:27

Рэспубліканскі цэнтр вывучэння мікрабіёму адкрылі ў НАН

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі цэнтр вывучэння мікрабіёму адкрыўся ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Цэнтр створаны па ініцыятыве старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова. Вывучэнне мікрабіёму - вельмі важны і актуальны напрамак, які ўяўляе сабой цікавасць для медыцыны, сельскай гаспадаркі, крыміналістыкі і іншых галін. Мікрабіём - гэта сукупнасць вялікай колькасці мікраарганізмаў у арганізме чалавека. Колькасць генаў гэтых мікраарганізмаў у разы перасягае колькасць генаў чалавека. Сёння мікрабіём разглядаецца як самастойны орган, які ўплывае на многія функцыі арганізма, у тым ліку на імунітэт. Мы вырашылі, што пара сканцэнтраваць намаганні вучоных у Інстытуце генетыкі і цыталогіі", - сказаў намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі.

Цэнтр ужо задзейнічаны ў выкананні ўнікальных праектаў, напрыклад, "Роля мікрабіёму ў рэалізацыі асаблівасцей геному доўгажыхароў Беларусі". Супрацоўнікі цэнтра былі прыцягнуты для кансультацый у выпадку цяжкага ходу захворвання неўстаноўленай этыялогіі. Упершыню ў Беларусі выканана паралельнае вывучэнне поўнага экзома пацыенткі і мікрабіёму. Цяпер такі аналіз магчымы толькі ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН. Даследаванне дало магчымасць скарэкціраваць хірургічнае і медыкаментознае лячэнне і дасягнуць поспеху.

Цэнтр адкрыўся ў час міжнароднай канферэнцыі "Пераўтварэнне геномаў. Х Жабракоўскія чытанні - 2021". Форум праводзіцца ў памяць аб жыцці і дзейнасці выдатнага вучонага-генетыка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, першага заслужанага дзеяча навукі БССР (1944), прэзідэнта Акадэміі навук БССР (1947), доктара біялагічных навук, прафесара. У гэтым годзе спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Антона Жэбрака. Мерапрыемства традыцыйна арганізуецца ў фармаце лекцый вядомых вучоных і прысвячаецца адной з важных і актуальных тэм сучаснай навукі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі