Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 красавіка 2021, 12:11

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 17 красавіка

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 17 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"У гэтым годзе ў ходзе суботніка плануецца выканаць работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны", - гаворыцца ў паведамленні.

У прэс-службе адзначылі, што 50 працэнтаў заробленых у гэты дзень грашовых сродкаў плануецца накіраваць Міністэрству аховы здароўя на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, у тым ліку на закупку абсталявання для аказання планавай і экстраннай медыцынскай дапамогі насельніцтву і частковае фінансаванне закупак вакцыны ад COVID-19 для забеспячэння даступнасці вакцынацыі для насельніцтва.

Астатнія 50 працэнтаў заробленых на суботніку грашовых сродкаў застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Іх плануецца накіраваць на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

На гэты час ажыццяўляецца падрыхтоўка адпаведнай пастановы Савета Міністраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі