Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 красавіка 2024, 09:00

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. У гэты дзень беларусы будуць добраўпарадкоўваць і прыводзіць у належны стан аб'екты і тэрыторыі населеных пунктаў, гісторыка-культурныя каштоўнасці, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны. Таксама суботнік можа быць праведзены на рабочых месцах.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, пойдуць: 35 працэнтаў - Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу "Дзецям - ахвярам вайны" ў н.п. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна, 35 працэнтаў - Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці, 30 працэнтаў - на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у абласцях і Мінску.

У Мінпрацы нагадалі, што пры правядзенні работ у час суботніка павінны быць забяспечаны здаровыя і бяспечныя ўмовы працы. Калі работнікі ў час суботніка будуць працаваць не на сваім рабочым месцы, з імі трэба правесці інструктаж па ахове працы па выконваемым відзе работ, а таксама апытанне аб стане іх здароўя. Нельга дапускаць работнікаў у выпадку пагаршэння самаадчування, звязанага з прастуднымі захворваннямі або ў стане хваробы.

Работнікі, якія ўдзельнічаюць у суботніку, павінны быць забяспечаны неабходным інструментам, інвентаром, сродкамі індывідуальнай аховы (пальчаткамі або рукавіцамі, пры рабоце на праезнай частцы - камізэлькамі сігнальнымі, пры рабоце на будаўнічым аб'екце - ахоўнымі каскамі).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі