ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 24 верасня 2020
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2020, 17:08

Рэспубліканскі конкурс буктрэйлераў стартуе 27 студзеня

Фота з архіва
Фота з архіва

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі творчы конкурс буктрэйлераў "Кніга з экрана" стартуе 27 студзеня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар ЦК БРСМ Юлія Зінкевіч.

"Конкурс пройдзе ў два этапы па тры туры: раённы (гарадскі), абласны і рэспубліканскі. Першы этап стартуе 27 студзеня і прадоўжыцца па красавік. Ён будзе прысвечаны 75-й гадавіне перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Другі этап прымеркаваны да Года малой радзімы. У жніўні мы плануем падвесці вынікі праекта", - расказала Юлія Зінкевіч.

Прадставіць свае работы на конкурс БРСМ запрашае моладзь. Удзельнічаць можна як індывідуальна, так і ў складзе творчай групы не большай за 10 чалавек. Трэба накіраваць арганізатарам электронную заяўку на ўдзел, а таксама буктрэйлер, загружаны на любы файлаабменны сэрвіс (Google Дыск, Яндэкс.Дыск) у выглядзе актыўнай спасылкі для скачвання. Буктрэйлеры павінны быць створаны на аснове кніг аб Вялікай Айчыннай вайне, а таксама твораў сучасных беларускіх аўтараў. "Падрыхтоўка буктрэйлераў - сур'ёзны творчы працэс. Трэба выбраць мастацкую кнігу, пасля прачытання - напісаць сцэнарый для буктрэйлера і падабраць матэрыял для відэарада. Можна выкарыстоўваць гатовае відэа, графіку (ілюстрацыі, тэкст), таксама неабходна аўдыясуправаджэнне. У гатовым відэароліку трэба пазначыць прозвішча аўтара і назву кнігі", - адзначыла сакратар ЦК БРСМ.

Самае галоўнае патрабаванне да буктрэйлера - гэта павінен быць кароткі фільм або анімацыя працягласцю не больш як 1,5 хвіліны. Вітаецца выкарыстанне вершаў, прозы, фрагментаў з фільмаў, знятых па матывах адпаведнай кнігі, анімацыйных эфектаў. Пры гэтым удзельнік павінен прадставіць аўтарскую работу.

"Мы плануем прэзентаваць наш праект у лютым на XХVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы. Узнагароджанне пераможцаў першага этапу конкурсу адбудзецца ў красавіку, а другога - у жніўні", - дадала Юлія Зінкевіч.

Рэспубліканскі творчы конкурс буктрэйлераў "Кніга з экрана" праводзіцца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі сумесна з Міністэрствам інфармацыі і Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Мэта конкурсу - папулярызацыя чытання, стварэнне рэкламнага прадукту для кніг, прыцягненне моладзі да захавання і ўмацавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, воінскім і працоўным подзвігу беларускага народа, а таксама папулярызацыя творчасці сучасных аўтараў Беларусі і актуалізацыя цікавасці да мастацкай літаратуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі