Фота з архіва
5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 2 па 8 чэрвеня пройдзе маштабная рэспубліканская акцыя "Вандруй. Адчуй. Натхняйся", прызначаная папулярызаваць унутраны турызм, адкрыць беларусам і гасцям краіны ўсю разнастайнасць турыстычных магчымасцей. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Да ўдзелу запрашаюцца турыстычныя аб'екты ўсіх абласцей краіны: аграэкасядзібы, установы культуры і адукацыі, аб'екты харчавання і пражывання, санаторна-курортныя ўстановы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі і заказнікі, мастацкія і карцінныя галерэі, вытворчыя прадпрыемствы, спартыўныя ўстановы і інш.
Турыстычныя аб'екты прапануюць наведвальнікам бясплатныя экскурсіі і квесты, дні адкрытых дзвярэй, майстар-класы, дэгустацыі страў нацыянальнай кухні, прэзентацыі паслуг і спецыяльныя прапановы.
Арганізатарамі акцыі выступаюць Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме. Заяўкі прымаюцца да 26 мая.-0-