Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 красавіка 2019, 19:00

Рэпетыцыйнае тэсціраванне ў маі можна будзе прайсці на базе РІКВ

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэпетыцыйнае тэсціраванне ў маі можна будзе прайсці на базе Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ). Такая інфармацыя размешчана на сайце РІКВ, паведамляе БЕЛТА.

Тэсціраванне будзе праводзіцца па 15 мая ўключна. "Неабходна папярэдне зарэгістравацца на сайце РІКВ і ўнесці аплату. Зрабіць гэта можна па 30 красавіка ўключна", - адзначылі ў РІКВ. Тут таксама звярнулі ўвагу, што ў маі рэгістрацыя на тэсціраванне праводзіцца не будзе.

Трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання завяшаецца ў красавіку. Яно праводзіцца ва ўстановах адукацыі па ўсёй Беларусі. Паспрабаваць свае сілы можна па 15 навучальных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі: беларуская мова, руская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (навейшы час), геаграфія, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), грамадазнаўства. З бягучага года ў Беларусі ўвялі новы від рэпетыцыйнага тэсціравання - дыстанцыйнае. Яно дае магчымасць бясплатна прайсці анлайн-тэсціраванне па 15 прадметах з далейшым разборам заданняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі