Фота з архіва
25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену (РЦЭ) для вучняў 11-х класаў школ Беларусі адбудзецца 8 лютага. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
"У рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену прымуць удзел каля 58 тыс. вучняў 11-х класаў па ўсёй краіне. У якасці прадметаў можа быць выбраны руская або беларуская мова або адзін з профільных прадметаў. Іспыты пройдуць у тых жа пунктах, у якіх у маі адбудзецца сам цэнтралізаваны экзамен", - расказаў Андрэй Іванец.
Вызначыцца з прадметам РЦЭ школьнікам неабходна да 13 снежня. Далей школы самастойна рэгіструюць сваіх выпускнікоў на іспыты. Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену пройдзе ў адпаведнасці з інструкцыяй аб правядзенні самога ЦЭ. У рамках гэтага будзе арганізавана цэнтралізаваная дастаўка вучняў у пункты правядзення рэпетыцыі, у пунктах забяспечаць прапускны рэжым, на іспытах абмяжуюць выкарыстанне гаджэтаў і іншых забароненых на экзамене прадметаў. "Юнакі і дзяўчаты змогуць адчуць атмасферу правядзення цэнтралізаванага экзамену ў незнаёмай установе адукацыі, а таксама адчуць складанасць тэстаў. Мэта РЦЭ - адпрацаваць увесь механізм правядзення экзамену: ад рэгістрацыі да атрымання рэзультатаў", - адзначыў міністр адукацыі.
Тэсты для правядзення рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену, як і для самога экзамену, сфарміруе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Іспыты 8 лютага пачнуцца адачасова па ўсёй краіне - у 11.00.-0-