Аляксандр Румак
20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэлігійныя арганізацыі павінны прадставіць дакументы для перарэгістрацыі не пазней за 5 ліпеня 2025 года, паведаміў журналістам упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Рэлігійныя арганізацыі павінны прадставіць дакументы для перарэгістрацыі не пазней за 5 ліпеня 2025 года. Рэлігійным арганізацыям прадстаўлены такі тэрмін - адзін год (пасля ўступлення ў сілу закона "Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый" ад 30 снежня 2023 года. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Аляксандр Румак.
Да 1 студзеня 2026 года рэгіструючыя органы, якімі з'яўляецца ўпаўнаважаны па справах рэілігій і нацыянальнасцей, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, павінны ўнесці звесткі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, завяршыўшы такім чынам перарэгістрацыю рэлігійных арганізацый.
Такую працэдуру праходзяць розныя юрыдычныя асобы, заўважыў Аляксандр Румак. Раней яе прайшлі грамадскія аб'яднанні, палітычныя партыі, таму чагосьці экстраардынарнага ў гэтай рабоце няма, сказаў ён, дадаўшы, што "настаў час зверыць гадзіннікі".
"Развіваецца наша краіна, развіваюцца грамадскія адносіны ў краіне. Рэлігійныя арганізацыі з'яўляюцца важнай часткай грамадзянскай супольнасці. У храмы ходзяць людзі, якія працуюць, лечаць людзей, вучаць дзяцей. Такім чынам, царква і дзяржава не могуць існаваць адзін без аднаго, паколькі вырашаюць адзіную задачу - каб наша краіна паступальна развівалася, на нашай зямлі быў мір і згода і каб кожны чалавек адчуваў сябе часткай беларускага народа, нашага грамадства", - адзначыў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей.
Паводле даных сайта ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, у Беларусі зарэгістравана 25 рэлігійных канфесій і напрамкаў. Агульная колькасць рэлігійных арганізацый на 1 студзеня 2024 года - 3592, уключаючы 173 рэлігійныя арганізацыі, маючыя агульнаканфесійнае значэнне (рэлігійныя аб'яднанні, манастыры, місіі, брацтвы, сястрыцтвы, духоўныя навучальныя ўстановы) і 3419 рэлігійных абшчын.-0-