Сцяг Пятніца, 18 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2025, 19:39

Рэктар БДУ пра гістфак: служэнне беларускай дзяржаўнасці - асаблівая і вельмі ганаровая місія

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Служэнне беларускай дзяржаўнасці - асаблівая і вельмі ганаровая місія. Аб гэтым заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль у час урачыстага пасяджэння з нагоды 90-годдзя гістарычнага факультэта БДУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Юбілей гістфака - гэта не проста юбілей факультэта. Любы ўніверсітэт бярэ свае вытокі, нараджаецца з гуманітарных ведаў. Уласна, такая ж гісторыя была і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце больш за сто гадоў таму, калі аснову ўніверсітэта складалі рабочы, медыцынскі і факультэт грамадазнаўчых навук. Яшчэ адным сімвалам гістарычнага фундаменту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з'яўляецца тое, што першым рэктарам нашага ўніверсітэта быў Уладзімір Іванавіч Пічэта, гісторык, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З гэтага і вынікае асаблівая роля факультэта не толькі ў жыцці ўніверсітэта, але і наогул у станаўленні беларускай дзяржаўнасці, - сказаў Андрэй Кароль. - Мы бачым, што сёння гэта роля як ніколі актуальна,таму запатрабаваны экспертныя, кансультатыўныя, навуковыя даследаванні, якія датычацца выклікаў, што адбываюцца вакол нас. Гэта сапраўды вельмі важная місія".

Рэктар нараўне з адукацыйнай і навуковай місіяй абазначыў і культурную. "Вельмі важная функцыя, якая, на жаль, сёння недаацэнена. Якраз-такі на гісторыкаў ускладзена гэта вельмі няпростая і адказная місія", - адзначыў ён.

Андрэй Кароль таксама нагадаў пра сімвалічную ў кантэксце юбілею падзею. Роўна 90 гадоў таму, у пачатку 1935 года, адбылася Першая Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў з актыўным удзелам гісторыкаў БДУ. Гэта быў не проста абмен навуковымі вынікамі і даследаваннямі. Тут супольнасць гісторыкаў выпрацоўвала асноўныя напрамкі гістарычнай адукацыі і навукі. І сёння, з году ў год, на працягу дзевяці дзесяцігоддзяў лідзіруючая роля гісторыкаў БДУ ў гэтым напрамку захоўваецца.

"Сёння ўрачыстае пасяджэнне праходзіць у абноўленым гістарычным будынку - корпусе нумар 1 у БДУ. Гэта дастойны падарунак дастойнаму факультэту. У кожнага факультэта БДУ свая місія. У гістарычнага факультэта - гэта служэнне беларускай дзяржаўнасці. Служэнне беларускай дзяржаўнасці - гэта асаблівая і вельмі ганаровая місія", - дадаў Андрэй Кароль.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі