Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2024, 12:04

Рэканструяваны інфекцыйны корпус цэнтральнай бальніцы адкрылі ў Пінску

1 сакавіка, Пінск /Кар. БЕЛТА/. Інфекцыйны корпус Пінскай цэнтральнай бальніцы адкрылі сёння ва ўрачыстай абстаноўцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праводзіцца рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў Пінскай цэнтральнай бальніцы. Праект уключае сем чэргаў, рэалізацыю намечанага спецыялісты пачалі ў канцы 2022 года. Першы этап прадугледжваў будаўніцтва інфекцыйнага корпуса на 80 ложкаў, другі - работы па пракладцы і замене цеплавых і іншых інжынерных сетак.
Задачу па будаўніцтве інфекцыйнага корпуса спецыялісты пастараліся выканаць у сціслыя тэрміны. Акрамя пацыентаў з Пінска і Пінскага раёна, тут змогуць праходзіць лячэнне жыхары Іванаўскага, Столінскага, Лунінецкага і Драгічынскага раёнаў. На першым паверсе ўладкаваны палаты інтэнсіўнай тэрапіі, а таксама палаты для лячэння пацыентаў з кішэчнымі інфекцыямі, на другім паверсе - для лячэння пацыентаў з паветрана-кропельнымі інфекцыямі.
"Мы бачым добры прыклад таго, як міжраённыя цэнтры атрымліваюць і фінансаванне, і рэалізацыю тых ідэй, якія ў іх укладваюцца. Інфекцыйны корпус адпавядае ўсім сучасным патрабаванням, каб у любы момант паслякавіднага перыяду мы маглі яго выкарыстаць па прызначэнні. Мы можам быць гібкімі, і выкарыстоўваць яго таксама каб дапамагчы ахове здароўя Пінска, каб прадаўжаліся рамонты іншых корпусаў. Гэта тое, да чаго мы імкнёмся: быць гібкімі і сучаснымі", - адзначыў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка звярнуў увагу, што будаўніцтва інфекцыйнага корпуса - толькі прамежкавы вынік. "Ужо ёсць частка фінансаў пад Пінскую бальніцу. Гэта работа не аднаго дня, ёсць пэўныя нязручнасці, будаўнічыя моманты. Папрашу ставіцца з разуменнем, каб будаўнікі маглі выканаць работы, а потым вы разам з пацыентамі карысталіся вынікам", - звярнуўся да медыкаў губернатар. На гэты момант вядуцца будаўніча-мантажныя работы па трэцяй чарзе. Размова ідзе аб рэканструкцыі будынка былой пральні пад размяшчэнне цэнтральнага стэрылізацыйнага аддзялення і адміністрацыйна-бытавога блока. Затым будаўнікі перамесцяцца ў лячэбны корпус. Цяпер распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя на чацвёртую чаргу будаўніцтва.

Юрый Шулейка дадаў, што ў бягучым годзе ў Брэсцкай вобласці рамонтныя работы будуць весціся ў многіх установах аховы здароўя. "Як ніколі шмат сёння ўкладваем у ахову здароўя. Калі Прэзідэнт абазначыў Год якасці, я яго для Брэсцкай вобласці вызначыў у першую чаргу годам якасці ў медыцыне", - растлумачыў старшыня Брэсцкага аблвыканкама.-0-

Фота Вадзіма Якубёнка
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі