
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэйсы Turkish Airlines Мінск - Стамбул на сёння адменены. Аб гэтым сведчаць даныя анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта Мінск, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з анлайн-табло, 24 студзеня адменены як рэйс Стамбул - Мінск, так і зваротны рэйс з беларускай сталіцы ў турэцкі горад.
"У сувязі з дрэнным надвор'ем мы вырашылі прыпыніць нашу работу ў аэрапорце Стамбула да 4.00 25 студзеня, каб забяспечыць бяспеку і зручнасць для нашых пасажыраў", - гаворыцца ў паведамленні ў акаўнце Turkish Airlines у Twitter.
Як паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Milliyet, аэрапорт Стамбула аб'явіў аб часовым прыпыненні выканання рэйсаў з-за снегападу.-0-